Індыянскі ўніверсітэт у Какома

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індыянскі ўніверсітэт у Какома
англ.: Indiana University Kokomo
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Indiana University Kokomo
Заснаваны 1932
Год рэарганізацыі 1945
Тып дзяржаўны ўніверсітэт
Студэнты 3 227[1]
Размяшчэнне Какома, Індыяна, ЗША
Сайт kokomo.iu.edu

Індыянскі ўніверсітэт у Какома (англ.: Indiana University Kokomo) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Какома ў штаце Індыяна, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня ўваходзіць у сістэму Індыянскага ўніверсітэта. Універсітэт абслугоўвае рэгіён з 14 акруг на поўначы цэнтральнай Індыяны і прапануе атрыманне больш за 60 акадэмічных ступеняў, у тым ліку ступені бакалаўра.

Выданне Princeton Review уключаў універсітэт як адну з 296 лепшых бізнес-школ у выданні 2015 года. У штогадовай справаздачы U.S. News & World Report за 2013 год універсітэт быў названы адной з лепшых рэгіянальных ВНУ ў катэгорыі рэгіянальных вучэльняў, якія сканцэнтраваны на бакалаўрскай адукацыі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аддзел сумежных навук аб здароўі
  • Школа бізнесу
  • Школа адукацыі
  • Школа сацыяльна-гуманітарных навук
  • Школа медсястрынства
  • Школа прыродазнаўчых навук

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]