Індыянскі ўніверсітэт у Саўт-Бендзе
| Індыянскі ўніверсітэт у Саўт-Бендзе | |
|---|---|
| англ.: Indiana University South Bend | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Indiana University South Bend |
| Заснаваны | 1922 |
| Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Саўт-Бенд, Індыяна, ЗША |
| Сайт | southbend.iu.edu |
Індыянскі ўніверсітэт у Саўт-Бендзе (англ.: Indiana University South Bend) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Саўт-Бенд у штаце Індыяна, ЗША.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Індыянскі ўіверсітэт пачаў праводзіць заняткі ў Саўт-Бендзе ў 1922 годзе. Падчас Вялікай дэпрэсіі мясцовы дырэктар школ папрасіў дадаць больш класаў для тых, хто не мог дазволіць сабе наведваць заняткі ў кампусе ў Блумінгтане. Заняткі праводзіліся ў сярэдняй школе, і праз некалькі гадоў колькасць студэнтаў дасягнула 500 асоб. Заняткі праводзілі настаўнікі мясцовых сярэдніх школ са ступенню магістра і час ад часу выкладчыкі з кампуса ў Блумінгтане, якія прыязджалі раз на тыдзень. У 1941 годзе быў названы першы пастаянны штатны выкладчык. У 1961 годзе першы ўласны будынак вучэльні быў пабудаваны на нядаўна набытай зямлі на паўночным беразе ракі Сэнт-Джозэф. У 1968 годзе вучэльня антрымала сваю цяперашнюю назву. Першыя ступені магістра былі прысвоены ёю ў 1970 годзе.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж навук аб здароўі
- Каледж вольных мастацтваў і навук
- Школа мастацтваў
- Школа бізнесу і эканомікі
- Школа адукацыі
- Школа сацыяльнай працы
- Аддзел араграм працоўнага навучання
- Аддзел паслуг пашыранага навучання
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Індыянскі ўніверсітэт у Саўт-Бендзе- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы