Індыянскі ўніверсітэт — Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Калумбусе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індыянскі ўніверсітэт — Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Калумбусе
англ.: Indiana University–Purdue University Columbus
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Indiana University–Purdue University Columbus
Заснаваны 1970
Год рэарганізацыі 2024
Тып дзяржаўны ўніверсітэт
Размяшчэнне Калумбус, Індыяна, ЗША
Сайт iupuc.edu

Індыянскі ўніверсітэт — Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Калумбусе (англ.: Indiana University–Purdue University Columbus) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Калумбус у штаце Індыяна, ЗША. На 2024 год запланаваны падзел універсітэта на дзве самастойныя ўстановы.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана ў 1970 годзе як філіял Індыянскага ўніверсітэта — Універсітэта імя Джона Перд’ю ў Індыянапалісе. Першапачаткова філіял не меў адзінага кампуса, замест гэтага праводзячы заняткі ў розных месцах па ўсім горадзе. Стары будынак аэрапорта быў ператвораны ў першы будынак кампуса ўніверсітэта, неўзабаве адрамантаваны для акадэмічнага выкарыстання і перададзены вучэльне ў 1985 годзе.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аддзяленне бізнесу
  • Аддзяленне адукацыі
  • Аддзяленне вольных мастацтваў
  • Аддзяленне механічнай інжынерыі
  • Аддзяленне навук пра здароўе
  • Аддзяленне прыродазнаўчых навук
  • Універсітэцкі каледж
  • Ганаровыя праграмы

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]