Індыянскі ўніверсітэт — Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Індыянапалісе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індыянскі ўніверсітэт — Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Індыянапалісе
англ.: Indiana University–Purdue University Indianapolis
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Indiana University–Purdue University Indianapolis
Заснаваны 1969
Год закрыцця 2024[1]
Год рэарганізацыі 2024
Тып дзяржаўны даследчы ўніверсітэт
Студэнты 30 300
Размяшчэнне Індыянапаліс, Індыяна, ЗША
Сайт iupui.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Індыянскі ўніверсітэт — Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Індыянапалісе (англ.: Indiana University–Purdue University Indianapolis) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Індыянапаліс у штаце Індыяна, ЗША. У 2024 годзе плануецца ажыццявіць падзел універсітэта на дзве незалежныя ўстановы.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня ўваходзіць адразу ў дзве ўніверсітэцкія сістэмы штата — гэта адна з дзевяці ўстаноў адукацыі сістэмы Індыянскага ўніверсітэта і адна з пяці ўстаноў адукацыі сістэмы Універсітэт імя Джона Перд’ю. Яна прапануе больш за 550 адукацыйных праграм, якія прадстаўляюцца 17 рознымі школамі.

Кампус універсітэта знаходзіцца на захад ад цэнтра горада Індыянапаліс, у некалькіх хвілінах хады ад будынка заканадаўчага сходу штата і іншых урадавых устаноў.

У рэйтынгу U.S. News & World Report за 2022 год універсітэт заняў 196-е месца сярод усіх універсітэтаў у ЗША і 99-е месца сярод дзяржаўных універсітэтаў ЗША, 46-е месца ў катэгорыі «Самыя інавацыйныя вучэльні», 67-е месца ў катэгорыі «Найлепшая вучэльня», і заняла 114-е месца ў «Лепшая інжынерная праграма бакалаўрыяту».

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа мастацтва і дызайну
  • Школа бізнесу
  • Школа стаматалогіі
  • Школа адукацыі
  • Школа грамадскага здароўя
  • Школа здароўя і навук аб чалавеку
  • Школа інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі
  • Школа права
  • Школа вольных мастацтваў
  • Школа медыцыны
  • Школа медсястрынства
  • Школа грамадскіх і экалагічных спраў
  • Школа сацыяльнай працы
  • Школа дабрачыннасці
  • Школа інжынерыі і тэхналогій
  • Школа прыродазнаўчых навук

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]