Інстытут археалогіі і этналогіі Польскай Акадэміі навук
Выгляд
| Інстытут археалогіі і этналогіі Польскай Акадэміі навук | |
|---|---|
| | |
| Арыгінальная назва | польск.: Instytut Archeologii i Etnologii Polskiej Akademii Nauk |
| Тып | навуковая ўстанова |
| Дырэктар | Марыян Кшыштаф Рэмбкоўскі |
| Кандыдаты навук | 47 |
| Юрыдычны адрас |
|
| Сайт | iaepan.edu.pl |
Інстытут археалогіі і этналогіі Польскай Акадэміі навук (польск.: Instytut Archeologii i Etnologii Polskiej Akademii Nauk) — навукова-даследчы інстытут Польскай акадэміі навук.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут быў створаны 19 лістапада 1953 г. ў выніку пераўтварэння Упраўлення даследаванняў вытокаў польскай дзяржавы, якое існавала з 1949 года. Да 1992 года ён называўся Інстытутам гісторыі матэрыяльнай культуры.
У статутныя задачы інстытута ўваходзіць інтэграцыя навуковых даследаванняў у галіне ведаў пра гісторыю і грамадства з упорам на археалагічныя, гістарычныя і культурныя метады дзейнасці.
Цэнтры
[правіць | правіць зыходнік]Па стане на 2020 год інстытут падзяляўся на цэнтры:
- міждысцыплінарных археалагічных даследаванняў;
- дагістарычных і сярэднявечных даследаванняў;
- сярэднявечнай археалогіі краін Балтыі;
- даследаванняў культуры позняй антычнасці і ранняга сярэднявечча;
- археалогіі гор і нагор’я;
- цэнтр па старажытных тэхналогіях;
- сучаснай этналогіі і антрапалогіі;
- гісторыя матэрыяльнай культуры сярэднявечча і новага часу;
- Незалежная лабараторыя дагістарычнай здабычы крэменю.