Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БарДУ
Выгляд
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі | |
---|---|
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Дэкан | Дзяніс Сяргеевіч Лундышаў |
Месцазнаходжанне | Беларусь, 225404, г. Баранавічы, вул. Войкава, 21 |
ipk.bstu.by |
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі — структурнае падраздзяленне Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Створаны ў 2009 годзе ў выніку аб’яднання двух факультэтаў — факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў сферы эканомікі і адукацыі і факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў сферы прамысловасці і бізнесу, якія ажыццяўлялі сваю дзейнасць як структурныя падраздзяленні ўніверсітэта з 2005 года.
Напрамкі дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]- адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў;
- адукацыйная праграма перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю;
- адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых);
- адукацыйная праграма навучальных курсаў (лекторыі, тэматычныя семінары, трэнінгі і іншыя віды навучальных курсаў);
- адукацыйная праграма стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў (па ўзгадненні з арганізацыяй, якая накіроўвае спецыяліста на стажыроўку);
- адукацыйная праграма падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Мікалаевіч Унсовіч (2013—2016)
- Дзяніс Сяргеевіч Лундышаў (з 2016)