Інстытут палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогіі
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі навукова-даследчы інстытут[d], paleontological museum[d] і адукацыйная ўстанова[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1929[1]
Матчыная арганізацыя Кітайская акадэмія навук
english.ivpp.cas.cn (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак інстытута і ўваход у Кітайскі палеанталагічны музей

Інстытут палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогіі Кітайскай акадэміі навук (кіт. трад. 中国科学院古脊椎动物与古人类研究所) — вядучая навуковая ўстанова па даследаванні выкапнёвых рэшткаў пазваночных жывёл і ранняга чалавека ў КНР.

Інстытут размяшчаецца ў Пекіне. У яго калекцыі, а таксама ў зборы Палеанталагічнага музея Кітая, што прымыкае да будынка інстытута, захоўваюцца многія знаходкі дыназаўраў, птэразаўраў і першабытных птушак. 45 супрацоўнікаў інстытута ў перыяд з 1999 па 2005 год былі аўтарамі і суаўтарамі навуковых публікацый у часопісах «Nature» і «Science»[2].

Зноскі

  1. а б ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
  2. Institute of Vertebrate Paleontology and Paleoanthropology. CAS Members (Chinese Academy of Sciences) (англ.). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 16 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]