Інтэрв’ю (востраў)
Выгляд
Інтэрв'ю | |
---|---|
англ. Interview | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 99 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
12°30′ пн. ш. 92°50′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Андаманскія і Нікабарскія астравы |
Востраў Інтэрв'ю (англ.: Interview Island) — адзін з астравоў Андаманскага архіпелага, які знаходзіцца ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяна. Востраў ляжыць на захад ад праліва, які аддзяляе востраў Паўночны Андаман ад Сярэдняга Андамана. Яго плошча – 99 км².
Уваходзіць у склад індыйскай саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы.
Маяк на востраве быў цалкам разбураны цунамі, створаным землетрасеннем у Індыйскім акіяне ў 2004 годзе [2], аднак пазней ён быў адноўлены.[3]
Зноскі
- ↑ 2011 census of India Праверана 11 жніўня 2024.
- ↑ Lighthouses in Andaman & Nicobar and the 26 Dec 2004 earthquake (англ.)
- ↑ Lighthouses of India: Andaman and Nicobar Islands (англ.) Архівавана 15 сакавіка 2018.