Перайсці да зместу

Інцыдэнт з «Шэклтанам»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інцыдэнт з «Шэклтанам» — падзеі, звязаныя з абстрэлам аргенцінскім эсмінцам «Альмірантэ Сторні» брытанскага даследчага судна «Шэклтан» (Shackleton) у лютым 1976 года[1].

4 лютага 1976 года судна «Шэклтан», якое знаходзілася ў 6 мілях ад Фалклендскіх астравоў, было некалькі разоў абстраляна эсмінцам, які матываваў абстрэл тым, што англічане знаходзіліся ў тэрытарыяльных водах Рэспублікі Аргенціна[2]. Гэта адбылося ў перыяд абвастрэння англа-аргенцінскіх перамоў па прыналежнасці Фалклендаў. Урад Аргенціны такім чынам праводзіла палітыку «шпількавых уколаў»[3].

Адміністрацыя Вялікабрытаніі ўспрыняла гэта як выклік. Праз некаторы час быў прыняты план на правядзенне дэманстрацыі сілы (Аперацыя «Джорнімэн»).

Зноскі