Перайсці да зместу

Іосіф Пятровіч Голубеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Пятровіч Голубеў
Дата нараджэння 1873
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1962(1962-06-27)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і званні

Іо́сіф Пятро́віч Го́лубеў (1873, г. Кулябакі, Горкаўская вобласць — 27 чэрвеня 1962) — удзельнік трох рэвалюцый, Грамадзянскай вайны ў Беларусі, ветэран працы[1].

Член КПСС з 1925 года. З 1900 сталяр дэпо Маскоўска-Брэсцкай чыгункі ў Мінске. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1905 сасланы на Далёкі Усход. З 1906 у Мінску. У 1917 член Мінскага Савета[1].

У час Кастрычніцкай рэвалюцыі арганізаваў і ўзначаліў чырвонагвардзейскі атрад. З 1922 працаваў у Мінску на станкабудаўнічым заводзе «Энергія» (з 1961 імя Кастрычніцкай рэвалюцыі)[1].

Герой Працы (1933). Яго імем названа вуліца ў Мінску, усталявана мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

  1. а б в г Голубев Иосиф Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 156. — 737 с.