Ніжагародская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніжагародская вобласць
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 14 студзеня 1929
Кіраўнік Глеб Нікіцін[d]
Насельніцтва
  • 3 176 552 чал. (1 студзеня 2021)
Плошча
  • 76 900 км²
Ніжагародская вобласць на карце
Часавы пояс MSD, UTC+03:00 і Еўропа/Масква[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-NIZ
Тэлефонны код 831
Код аўтам. нумароў 52 і 152
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніжагародская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі Расіі. На паўночным захадзе мяжуе з Кастрамской вобласцю, на паўночным усходзе — з Кіраўскай, на ўсходзе — з рэспублікамі Марый Эл і Чувашыя, на поўдні — з рэспублікай Мардовія, на паўднёвым захадзе — з Разанскай вобласцю, на захадзе — з Уладзімірскай і Іванаўскай абласцямі.

Плошча 76 900 км², насельніцтва 3445,3 тыс. чалавек (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 44,8 чал./км² (2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 78,3 % (2005).

У склад вобласці ўваходзіць 48 раёнаў, 28 гарадоў, 69 пасёлкаў гарадскога тыпу, 540 сельскіх адміністрацый і 4852 сельскіх населеных пункта. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ніжні Ноўгарад. Акрамя яго буйнымі гарадамі з’яўляюцца Дзяржынск, Арзамас, Сароў.

Нацыянальны склад: рускія (94,96 %), татары (1,44 %), мардва (0,71 %), украінцы (0,69 %), чувашы (0,32 %).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ніжагародская вобласць выцягнута ў мерыдыяльным кірунку, яе працягласць з поўначы на поўдзень складае каля 400 км, а з захаду на ўсход у найбольш шырокай паўднёвай частцы — каля 300 км. Асноўныя адрозненні ў клімаце выяўляюцца па лініі поўнач-поўдзень, паміж лясным Заволжам і ўзнёслым Правабярэжжам.

Карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Маюцца радовішчы торфу, фасфарытаў, жалезных руд. У басейне ракі П’яна ёсць буйное радовішча тытан-цырконіевых руд («чорныя пяскі»): Ітманаўская россып, агульныя запасы якой складаюць 67 млн м³, з іх забалансавыя — 4,9 млн м³, прагнозныя — 31,2 млн м³. Радовішча ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых россыпных радовішчаў тытана і цырконія Расіі[4].

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рачная сетка вобласці густая і уключае звыш за 9000 рэкаў і ручаёў. Па яе тэрыторыі працякаюць найбуйнейшыя рэкі еўрапейскай часткі Расіі, як то Волга і яе правы прыток Ака. У ніжагародскім Заволжы працякаюць левыя прытокі Волгі — Вятлуга, Кержанец, Узола, Лінда. Яны нясуць свае воды сярод густых тайговых і змешаных лясоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утворана як вобласць РСФСР 14 студзеня 1929 года, да гэтага часу з’яўлялася Ніжагародскай губерняй.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва вобласці паводле вынікаў Усерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года складае 3 310 562 чалавекі. Шчыльнасць насельніцтва — 43,2 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай з’яўляюцца рускія (93,9 %), другой паводле велічыні — татары (1,3 %).

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

  • Арзамаскі раён г. Арзамас
  • Балахнінскі раён г. Балахна
  • Багародскі раён г. Багародск
  • Вялікаболдзінскі раён в. Вялікае Болдзіна
  • Вялікамурашкінскі раён в. Вялікае Мурашкіна
  • Бутурлінскі раён в. Бутурліна
  • Вадскі раён в. Вад
  • Варнавінскі район в. Варнавіна
  • Вацкі раён в. Вача
  • Вятлускі раён в. Вятлуга
  • Вазнясенскі раён в. Вазнясенскае
  • Валадарскі раён г. Валадарск
  • Варатынскі раён в. Варатынец
  • Васкрасенскі раён в. Васкрасенскае
  • Выксенскі раён г. Выкса
  • Гагінскі раён в. Гагіна
  • Гарадзецкі раён г. Гарадзец
  • Дальнеканстанцінаўскі раён в. Дальняе Канстанцінава
  • Дзівееўскі раён в. Дзівеева
  • Княгінінскі раён г. Княгініна
  • Кавернінскі раён г. Каверніна
  • Краснабакаўскі раён в. Красныя Бакі
  • Краснаакцябрскі раён в. Уразаўка
  • Кстоўскі раён г. Кстова
  • Кулябацкі раён г. Кулябакі
  • Лукаянаўскі раён г. Лукаянаў
  • Лыскаўскі раён г. Лыскава
  • Навашынскі раён г. Навашына
  • Паўлаўскі раён г. Паўлава
  • Першамайскі раён г. Першамайск
  • Перавозскі раён г. Перавоз
  • Пільнінскі раён в. Пільна
  • Пачынкаўскі раён в. Пачынкі
  • Сямёнаўскі раён г. Сямёнаў
  • Сяргацкі раён г. Сяргач
  • Сечанаўскі раён в. Сечанава
  • Сакольскі раён в. Сакольскае
  • Сасноўскі раён в. Сасноўскае
  • Спаскі раён в. Спаскае
  • Тонкінскі раён в. Тонкіна
  • Таншаеўскі раён в. Таншаева
  • Урэнскі раён г. Урэнь
  • Чкалаўскі раён г. Чкалаўск
  • Шарангійскі раён в. Шаранга
  • Шаткоўскі раён в. Шаткі
  • Шахунскі раён г. Шахунья

Маецца некалькі паселішчаў, якія падпарадкаваныя вобласці. Напрыклад гарадская акруга Бор.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя галіны прамысловасці — машынабудаванне, пераробная чорная металургія, лясная, цэлюлозна-папяровая, лёгкая, харчовая і хімічная прамысловасць.

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

У вобласці вырошчваюцца жыта, авёс, ячмень, пшаніца, грэчка, цукровыя буракі, лён-даўгунец. Апрацоўваюць цыбулю і бульбу.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]