Ірландскі меч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ірландскі меч

Albion Kern Medieval Sword 04 (7312940144).jpg


Тып: меч
Краіна: Flag of Ireland.svg Ірландыя

Ірландскія мячы адрозніваліся незвычайным колцападобным навершам, унутры якога быў добра бачны хваставік, які праходзіў па цэнтры, і крыжавінай са сплясканымі па вертыкалі канцамі, якія S-падобна выгінаюцца ў папярочнай плоскасці. Такія мячы маглі быць адна-, паўтара- і двухручнымі[1], а клінкі, верагодна, імпартаваліся з кантынента. Няма сведчанняў выкарыстання падобных мячоў раней за XVI стагоддзе.[2]

У Ірландыі былі выяўлены чатыры асобнікі такіх мячоў: першы быў знойдзены ў канцы XIX стагоддзя, у Тулілоху (Tullylough, графства Лонгфард), другі знайшлі падчас правядзення прац па паглыбленні ракі Банат, каля вёскі Портгленан (Portglenone, графства Антрым). Яшчэ два мяча знайшлі ў графстве Голуэй: адзін — у 1948 годзе, іншы — некалькі пазней, у пяці мілях на поўнач ад Балінасла. Меч з Тулілоха і першы голуэйскі падобныя паміж сабой, меч з Портгленана некалькі адрозніваецца. У наш час мячы экспануюцца ў Нацыянальным музеі Ірландыі.[2]

Акрамя таго, вядомы пяць датаваных XVI стагоддзем выяў, на якіх фігуруюць падобныя мячы:

  • малюнак Альбрэхта Дзюрэра 1521 года з ірландскімі наймітамі ў Ніжніх землях. Адзін з двух намаляваных двухручных мячоў мае колцападобнае наверша;
  • на ананімнай гравюры, якая захоўваецца ў музеі Эшмала, намаляваны шэсць фігур «ірландскіх правадыроў». Усе яны маюць мячы, на пяці з якіх бачныя эфесы — усё «ірландскага» тыпу. Прапорцыі адпавядаюць мячам, знойдзеным у Ірландыі, за выключэннем таго, што клінкі трохі шырэйшыя;
  • тры малюнкі з фігурамі, якія маюць мячы, вельмі падобныя на мячы на эшмальскай гравюры, былі зроблены фламандскім мастаком Лукасам дэ Геерэ, які працаваў у Англіі з 1567 па 1577 гады.[2]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Лайбле, Томас. Меч. Большая иллюстрированная энциклопедия. — М.: «Омега», 2011. — С. 84. — 232 с. — ISBN 978-3-938711-05-7.
  2. 2,0 2,1 2,2 IRISH SWORDS OF THE 16TH CENTURY (англ.) . Праверана 30 студзеня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hayes McCoy, G. A. Sixteenth century swords found in Ireland. — Dublin, 1948.
  • Hayes McCoy, G. A. Sixteenth century Irish sword in the National Museum of Ireland. — Dublin, 1959.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]