Ірма (ураган)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ураган Ірма
катэгорыя 5 маёр ўраган (SSHWS/NWS)
Irma 2017-09-04 1724Z.jpg
Выгляд з космасу
Сфармаваўся 30 жніўня 2017
Распаўся 12 верасня 2017
мінімальны ціск 926 mbar (hPa); 27.34 inHg
Загінулых 134
Шкода $64.66 мільярд (2017 USD)
Вобласць пацярпелых Антыльскія астравы, Фларыда
Шлях Ірмы. Пунктамі адзначаны шасцігадзінныя інтэрвалы, а іх колер паказвае сілу ўрагана (ружовы адпавядае 5 балам па шкале Сафіра-Сімпсана)

Ураган «Ірма» (англ.: Hurricane Irma) — магутны трапічны цыклон, які ўтварыўся ў пачатку сезона 2017 года і закрануў Антыльскія астравы і ўзбярэжжа Фларыды, выклікаўшы вялізарныя разбурэнні. Ураган пятай катэгорыі, наймагутнейшы за гісторыю назіранняў ураган у адкрытай Атлантыцы. Першы ўраган пятай катэгорыі у гісторыі Наветраных Антыльскіх астравоў, другі па магутнасці пасля "Катрыны" ўраган у гісторыі кантынентальных штатаў ЗША.

Класічны ўраган тыпу "Каба-Вердэ", Ірма ўзнікла 30 жніўня 2017 у заходняй Атлантыцы пры выхадзе моцнай трапічнай хвалі і, набіраючы магутнасць, рушыла на захад. Дзякуючы спрыяльным умовам, ужо на наступны дзень яна стала ўраганам трэцяй катэгорыі, а ўжо пятага верасня дарасла да пятай. Хуткасць ветру дасягнула 297 км/гадз, прычым у парывах вецер злаваўся да 360 км/гадз — паказчыкі, па якіх Ірма саступіла толькі ўрагану "Вільма" (2005). У гэты ж дзень а шостай вечара яна абрушыла ўсю сваю моц на маленькую Барбуду, жыхары якой былі загадзя эвакуяваныя на Антыгуа. Кодрынгтан, адзіны горад Барбуды, быў зруйнаваны ўшчэнт. 6 верасня Ірма прайшлася па астравах Сент-Марцін і Брытанскіх Віргінскіх астравах. Дарэчы ўсяго праз два тыдні, ледзве акрыяўшы пасля "Ірмы", Антыльскія астравы зведалі на сябе ўдар урагана "Марыя".

Далейшы шлях Ірмы на захад ляжаў крыху паўночней ад Пуэрта-Рыка і Гаіці, якім моцна пашчасціла, затое дасталося Кубе. 9 верасня Ірма, зноў развіўшыся да пятае ступені, і па дарозе разбурыўшы востраў Малы Інагуа у Багамскім архіпелазе, выйшла на бераг кубінскага вострава Рамана, стаўшы другім ураганам 5-й катэгорыі ў гісторыі Кубы.

Увечары 9 верасня знясіленая Ірма рэзка павярнула на поўнач. Над цёплым Фларыдскім пралівам яна развілася да чацвёртай ступені і стала наймагутнейшым ураганам у гісторыі Фларыды пасля "Чарлі" (2005). Прайшоўшы Фларыду, Ірма трапіла ў Алабаму, дзе пачала імкліва дэградаваць да свайго канчатковага распаду ў штаце Місуры 13 верасня.