Гаіці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэспубліка Гаіці
гаіц. крэольск.: Repiblik Ayiti
фр.: République d'Haïti
Flag of Haiti.svg Герб Гаіці
Сцяг Гаіці Герб Гаіці
Haiti (orthographic projection).svg
Дэвіз: «L'Union Fait La Force»
Гімн: «La Dessalinienne»
Дата незалежнасці 1 студзеня 1804
(абвешчана)
1825 (прызнана) (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы гаіцянская крэольская і французская
Сталіца Порт-о-Прэнс
Найбуйнейшы горад Порт-о-Прэнс
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Моіз Жавенель
Энекс Жан-Шарль
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
142-я ў свеце
27 750 км²
0,7
Насельніцтва
• Ацэнка (2016)
Шчыльнасць

10,8 млн чал. (85-я)
382 чал./км²  (32-я)
ВУП
  • Разам (2017)
  • На душу насельніцтва

$19,9 млрд долараў  (126-ы)
$1800
ІРЧП (2007) 0.532 (149-ы)
Этнахаронім гаіцянін, гаіцянка
Валюта гурд
Інтэрнэт-дамен .ht
Тэлефонны код +509
Часавыя паясы −5

Гаі́ці (гаіц. крэольск.: Ayiti, фр.: Haïti), Рэспу́бліка Гаі́ці (гаіц. крэольск.: Repiblik Ayiti, фр.: République d’Haïti) — дзяржава ў Карыбскім моры, займае заходнюю частку вострава Гаіці і шэраг прылеглых невялікіх астравоў. Тэрыторыя — 27,8 тыс. кв. км. Насельніцтва — больш за 10 млн чалавек. Другая ў Карыбскім рэгіёне па колькасці насельніцтва пасля Кубы. Сталіца — Порт-о-Прэнс (каля 2,4 млн жыхароў). Насельніцтва пераважна негроіднае. Дзяржаўныя мовы — французская і крэольская, на якой гаворыць 85 % насельніцтва. Грашовая адзінка — гурд. Нацыянальнае свята — 1 студзеня — Дзень незалежнасці (1804). Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне — 10 дэпартаментаў. Найбяднейшая краіна Заходняга паўшар'я.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва вострава з мовы індзейцаў таіна перакладаецца як «Горная краіна».

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Займае заходнюю частку (35 % плошчы) аднайменнага вострава і прыбярэжныя астравы, найбуйнейшыя з якіх - Тарцю, раней Тартуга (на поўнач ад вострава Гаіці), Ганаў (у заліве Ганаў), Ваш (на поўдні). Трэцяя па плошчы дзяржава Антыльскіх астравоў. На поўначы абмываецца Атлантычным акіянам, а на поўдні - Карыбскім морам. На захадзе ў востраў удаецца заліў Ганаў. Ўсходнюю частка вострава займае Дамініканская Рэспубліка, адзіная краіна, з якой у Гаіці ёсць сухапутная мяжа (360 км). Ад Кубы адасоблена Наветреным пралівам.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў раўмешчаны ў зоне сутыкнення Паўночна-Амерыканскай і Карыбскай літасферных пліт, што абумовіла горны рэльеф і высокую сейсмічнасць тэрыторыі (самы моцны землятрус адбыўся ў 2010). Рэльеф Гаіці ўяўляе сабой чаргаванне сярэдневысокіх моцна расчлененых гор і нізін. Усе горныя хрыбты маюць больш высокі працяг у дамініканскай частцы вострава Гаіці. Хрыбты поўначы (Паўночных хрыбет) і поўдня (хрыбет Ла-Сёль) фармуюць паўастравы. Да гор Ла-Сёль належыць вышэйшы пункт Гаіці Ла-Сёль (2680 м.). Да заліва Ганаў прымыкае пласкагор'е Плато-Сантраль. З карой выветрывання звязаны паклады баксітаў.

Клімат - трапічны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература складае каля +25 ° С. Для Гаіці характэрны летні максімум ападкаў з пікамі ў красавіку-чэрвені і верасні-кастрычніку; на падветраных схілах выпадае 500-800 мм ападкаў у год, у той час як на наветреных схілах - да 2500 мм. У Гаіці часта завітваюць разбуральныя трапічныя ўраганы («Іван» і «Жанна» у 2004 годзе).

З Дамініканскіх гор у заліў Ганаў сцякае рака Артыбаніт, на ёй пабудавана вадасховішча Пялігр.

Расліннасць падветраных схілаў - кактусы, багаткі, пальма сабаль; ўнутраныя даліны пакрываюць саваны з хвоямі. У гарах поўдня - вільготныя трапічныя лясы (махагоні, дальбергія). З млекакормячых - агуці і завезеныя для барацьбы з пацукамі мангусты. Сустракаюцца тры віды кракадзілаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў, заселены плямёнамі аравакаў (зборная назва - таіна), быў адкрыты 6 снежня 1492 года Хрыстафорам Калумбам і названы ім Эспаньола («Маленькая Іспанія»); падчас другога плавання Калумба тут была заснавана першая іспанская калонія ў Новым Свеце (Ла-Навідад). «Я загадаў пабудаваць вежу, крэпасць і вялікі склеп, - пісаў Калумб ў журнале. - Я ўпэўнены, што мае людзі здольныя скарыць увесь востраў ... бо насельніцтва голае, без зброі і вельмі баязлівае ». Аднак "голыя" індзейцы аказалі супраціў іспанскім канкістадорам і ў той жа год спалілі Ла-Навідад. У 16-17 стагоддзях індзейскае насельніцтва востава вымерла. У 1697 годзе быў падпісаны Рейсвейкскі мір, паводле якога заходняя частка вострава адышла да Францыі пад назвай Санта-Дамінга, а ўсходняя частка засталася ў Іспаніі. Французы разбілі плантацыі цукровага трыснягу, для якіх завозілі рабоў з афрыканскіх калоній. У 1795 Францыя атрымлівае кантроль над усім востравам.

Гаіці заваёўвае незалежнасць ад Францыі ў 1804 годзе ў ходзе паспяховай гаіцянскай рэвалюцыі (1791-1803) і становіцца другой пасля ЗША незалежнай дзяржавай у Амерыцы і першай у свеце рэспублікай на чале з чарнаскурымі (хоць у 1804-1806 была імперыяй на чале з Жан-Жакам Десалінам (Жак Першы), а ў 1806-1820 рэспубліка суіснавала з каралеўствам (кароль Анры Крыстаф). у 1808 году Іспанія зноў вярнула сабе ўсходнюю частку вострава. У 1822 годзе Гаіці вяртае пад свой кантроль тольки вызваліўшуюся ад Іспаніі Дамінікану і валодае ёй да канчатковага "разводу" ў 1844, калі ў выніку антыгаіцянскага паўстання ва ўсходняй частцы вострава была абвешчана Дамініканская Рэспубліка. 1849 - 1859 - Другая Імперыя (імператар Фаустын Першы). 1915-1934 - акупацыя Гаіці войскамі ЗША. У 1957 годзе пасаду прэзідэнта Гаіці заняў былы міністр аховы здароўя, змагар з тыфам Франсуа Дзювалье, які пасля стаў дыктатарам. Апорай яго ўлады былі Тантон-Макуты - карныя паліцэйскія атрады. У міжнароднай супольнасці Дзювалье атрымаў вядомасць пад мянушкай Папа Док.

Справа - Франсуа Дзювалье

У 1971 годзе ўладу ўспадкаваў ягоны сын, двадцацігадовы Жан-Клод Дзювалье (Бэйбі Док). Ён не быў настолькі жорсткім і бескампрамісным, як бацька, і ў 1986 годзе рэжым клана Дзювалье быў зрынуты.

Першыя ў гісторыі Гаіці свабодныя прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў 1990 г. прынеслі перамогу святару Ж.-Б. Арыстыду. Аднак у 1991 г. у Гаіці ізноў адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога ён быў выгнаны з краіны. Пасля ўводу ў Гаіці на аснове рэзалюцыі Савета Бяспекі (СБ) ААН шматнацыянальных сіл для падтрымання парадку і стабільнасці атрымалася дабіцца добраахвотнага сыходу путчыстаў. На выбарах 1995 г. перамогу атрымаў створаны Ж.-Б. Арыстыдам (апорай якому служыла «Армія канібалаў») палітычны рух «Лавалас». Прэзідэнтам стаў яго кандыдат Рэне Прэваль. Аднак рух раскалоўся на прыхільнікаў Арыстыда — Прэваля («Сям’я Лавалас») і апазіцыю, якая паўстала ў выніку аб’яднання неаднастайных па сваім складзе палітычных груп і няўрадавых арганізацый. Выбары 2000 выйграў Ж.-Б. Арыстыд, які, знаходзячыся ў улады ў 2001—2003, не змог забяспечыць нацыянальнае прымірэнне, утаймаваць злачыннасць, рашыць складаныя ўнутрыпалітычныя і сацыяльна-эканамічныя праблемы. 2004 г. - мяцеж Арміі канібалаў, з удзелам былых вудуісцкіх узброеных фарміраванняў - былых Тантон-Макутаў, падаўлены з дапамогай Францыі, Арыстыд быў эвакуяваны ў ЦАР. У 2004 г. СБ ААН прыняў рэзалюцыю № 1529, на падставе якой у Гаіці былі ўведзеныя Часовыя шматнацыянальныя сілы, а з 1 чэрвеня 2004 наўзамен іх разгорнутая Місія ААН па стабілізацыі ў Гаіці (МААНСГ). У выніку, першым чынам, яе мэтанакіраванай працай атрымалася некалькі падвысіць узровень бяспекі ў краіне і правесці 7 лютага 2006 г. прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Р. Прэваль. У 2011 перамогу на выбарах атрымлівае музыка Мішэль Мартэі.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Паводле канстытуцыі 1987 выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам на чале з прэзідэнтам, абіраным шляхам прамых і таемных выбараў на 5-гадовы тэрмін без права перавыбрання на другі тэрмін запар, але можна пераабраць прэзідэнта з інтэрвалам у 5 гадоў.

Заканадаўчая ўлада — парламент (Нацыянальная асамблея), які складаецца з Сената і Палаты дэпутатаў (30 сенатараў, 99 дэпутатаў, абіраюцца па сістэме, што працуе ў Злучаных Штатах). У цяперашні час у Гаіці маецца каля 30 палітычных партый і аб’яднанняў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Другая па колькасці насельніцтва Карыбскае дзяржава. Пры прагназаванні паказчыкаў для насельніцтва Гаіці (працягласць жыцця, дзіцячая смяротнасць і т.п.) эксперты ўлічваюць наступствы СНІДу (заражанасць ВІЧ - больш за 2 % насельніцтва). Натуральны прырост 1,35 % (2017), міграцыйны - -0,2 %. Каля 1 млн гаіцян пражываюць у ЗША, 0,8 млн - у Дамініканскай Рэспубліцы. Палова насельніцтва маладзей за 20 гадоў. Сярэдняя працягласць жыцця ў 2017 склала 64 гады. Дзіцячая смяротнасць - каля 46,8 на 1000 чал (2017), вышэй толькі ў Афрыцы.

Порт-о-Прэнс

У 1789 на востраве пражывалі 36 тыс. белых і каля паўмільёна чарнаскурых, а таксама 28 тыс. вольных мулатаў. Прапорцыі расавых груп праз дзвесце гадоў не змяніліся. Дзяржаўныя мовы - французская і гаіцянская крэольская. Па дадзеных на 2017 год каля 54,7 % гаіцян вызнаюць каталіцтва, у той час як пратэстанты складаюць каля 28,5 % насельніцтва (баптысты 15,4 %, пяцідзясятнікі 7,9 %). Вуду, рэлігія з афрыканскімі каранямі, паўстала ў каланіяльныя часы, калі рабы былі вымушаныя маскіраваць сваіх лоа або духаў пад рымска-каталіцкіх святых, па-ранейшаму практыкуецца некаторымі гаіцянамі. Дакладную колькасць адэптаў вуду назваць складана праз сінкрэтызм культу з каталіцтвам. Насельніцтва Гаіці размешчана даволі раўнамерна, вялікая шчыльнасць ў раёнах буйных гарадоў. Урбанізацыя - 61% (2017). У агламерацыі Порт-о-Прэнс пражывае 2,44 млн чалавек. (2015), у Кап-Айцьене - 534 тысячы. Узровень пісьменнасці - 60,7 % (2015).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Гаіці - адна з самых бедных, нестабільных краін свету, самая бедная краіна Амерыкі і Заходняга паўшар'я. Эканоміка Гаіці да гэтага часу не акрыяла ад наступстваў землятрусу 2010 і эпідэміі халеры, што рушыла за ім. У год пасля землятрусу галадалі 58 % гаіцян. Асноўная крыніца валютных даходаў краіны - грашовыя пераводы ад эмігрантаў (25 % ВУП, удвая больш за даходы ад экспарту). Вялікае значэнне для эканомікі мае міжнародная дапамога.

Прамысловасць развіта слаба, хоць у Гаіці маюцца паклады медных і малібдэнавых руд, золата, серабра, баксітаў. У малой колькасці здабываюцца баксіты і золата. У 1960-я Пялігрская ГЭС выпрацоўвала амаль усю неабходную электраэнергію, сёння яе доля не перавышае і траціны (у асноўным з-за змяншэння расходу вады ў рацэ і заглейвання вадасховішча). Галоўныя галіны прамысловасці - цукровая, мукамольная, тэкстыльная (дае 80% экспартных паступленняў).

У сельскай гаспадарцы занята 38 % насельніцтва (2010). У даліне ракі Артыбаніт знаходзіцца асноўны раён вырошчвання збожжавых культур (рыс, кукуруза, сорга). Вырошчваюцца таксама кава, манга, цукровы трыснёг. Гаіці - сусветны лідар па вырошчванні веціверу - травы, з каранёў якой атрымліваюць эфірны веціверавы алей, які выкарыстоўваецца ў касметалогіі. Высечка лясоў прывяла да катастрафічнай эрозіі некалі ўрадлівых глеб. Драўніна выкарыстоўваецца як паліва і як сыравіна для лёгкай прамысловасці.

На ЗША прыходзіцца 50% знешняга гандлю. Іншыя важныя партнёры - краіны Еўрасаюза, Канада, Дамініканская Рэспубліка. Імпарт пераважна складаецца з прадуктаў харчавання і паліва.

Некаторыя цікавінкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Паўстанне рабоў на Гаіці было адзіным у гісторыі паспяховым паўстаннем рабоў. У 1803 годзе ў бітве пры Верцірас была разбіта двухтысячная французская армія.
  • Цытадэль Лафер'ер (фр. Citadelle Laferrièreа) - найбуйнейшы фартыфікацыйны будынак Заходняга паўшар'я, узведзены ў 1804-17 гг. на вяршыні 1000-метровай гары ля паўночнага ўзбярэжжа Гаіці па загадзе караля Анры Крыстафа.
Цытадэль Лафер'ер
  • У Порт-о-Прэнс ў 1878-1888 і 1897-1932 гг дзейнічалі трамвайныя сістэмы. Для адкрытай ў 1897 году трамвайнай лінія з каляінай 762 мм паравыя трамвайныя вагоны былі закуплены ў Мюнхене. У 1932 году трамвайныя лініі ў сталіцы дзяржавы былі прыняты, а рухомы састаў трапіў на чыгуначныя лініі ў сельскай мясцовасці, дзе выкарыстоўваўся, верагодна, да 1990-х гадоў.
  • У другой палове 20 - пачалтку 21 стагоддзя прэзідэнтамі Гаіці пабывалі доктар, святар, музыка. У апошнім выпадку гаворка ідзе пра Мішэля Мартэі, вядомага таксама пад сцэнічным псеўданімам «Sweet Micky»
  • Гаіці - сусветны лідар па вытворчасці бейсбольных мячоў
  • У сталічным музеі экспануецца якар калумбавай каравэлы «Санта-Марыя»

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі