Ірына Міхайлаўна Арэстава
Ірына Міхайлаўна Арэстава | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 мая 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2004) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Ірына Міхайлаўна Арэстава (нар. 16 мая 1956, г. Запарожжа, Украіна) — беларускі ўрач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар (2010).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1979).
Працавала ў Радзільным доме № 1 г. Віцебска (1980—1986, урач-акушэр-гінеколаг); Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1986, лячэбны факультэт, кафедра акушэрства і гінекалогіі, асістэнт, з 1999 — дацэнт, з 2004 — прафесар).
Навуковыя інтарэсы: неадкладныя станы ў акушэрстве і гінекалогіі; невыношванне цяжарнасці; генітальныя інфекцыі пры цяжарнасці; запаленчыя захворванні жаночых палавых органаў спецыфічнай і неспецыфічнай этыялогіі; рэцыдывіруючая герпетычная інфекцыя ў рэпрадуктыўнай і перынатальнай паталогіі (лячэнне, прафілактыка, тактыка вядзення цяжарнасці); дыягностыка, лячэнне, прафілактыка перынатальных і дзіцячых інфекцый і іх ускладненняў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2004).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рецидивирующая герпетическая инфекция в репродуктивной и перинатальной патологии (лечение, профилактика, тактика ведения беременности) : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.01 : защищена 17.12.2003 : утверждена 15.04.2004 / Арестова Ирина Михайловна. — Витебск, 2003.
- Диагностика, лечение и профилактика некоторых инфекций, специфичных для перинатального периода. Особенности подготовки к беременности / И. М. Арестова [и др.] // Охрана материнства и детства. — 2015. — № 1. — С. 41—51.
- Арестова Ирина Михайловна // Кто есть кто в Республике Беларусь. Женщины Беларуси : [под редакцией И. В. Чекалова]. — Минск, 2018. — Т. 2. — С. 14 : ил.
- Нарадзіліся 16 мая
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Запарожжы
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Акушэры СССР
- Акушэры Беларусі
- Гінеколагі СССР
- Гінеколагі Беларусі