Ірына Міхайлаўна Лапцева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Міхайлаўна Лапцева
Род дзейнасці урач, пульманолаг, выкладчыца ўніверсітэта, фтызіятр
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1982)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Ірына (Іраіда) Міхайлаўна Лапцева — беларуская ўрач-пульманолаг. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2008)[1]. Галоўны пульманолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1969 годзе Варашылаўградскі медыцынскі інстытут[1].

З 1969 года да 1977 года працавала ў Варашылаўградскім супрацьтуберкулёзным дыспансеры ўрачом-фтызіятрам, лекарам функцыянальнай дыягностыкі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 годзе паступіла ў завочную аспірантуру на кафедры фтызіятрыі Кіеўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1982 годзе на тэму: «Роля гангліяблакатараў  (руск.) у лячэнні хранічнага лёгачнага сэрца  (руск.) ў хворых на туберкулёз лёгкіх»[1].

З 1977 па 2016 гады працавала ў якасці вядучага навуковага супрацоўніка, а затым — кіраўніка клінічнага аддзела пульманалогіі ў РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі[1].

Пад кіраўніцтвам Лапцевай І. М. абаронены 8 кандыдацкіх дысертацый, прысвечаных актуальным праблемам дыягностыкі і лячэння цяжкай бронхалёгачнай паталогіі: бранхіяльнай астме, ХАХЛ, кардыярэспіраторным праблемам, лёгачнай рэабілітацыі, у т.л., распрацоўцы і ўкараненню рэжымаў метаду спелеатэрапіі ў Рэспубліканскай бальніцы спелеатэрапіі[1].

З’яўляецца аўтарам больш за 200 публікацый у навуковых рэцэнзуемых часопісах і зборніках навуковых прац, з іх: 38 у замежных выданнях, 28 метадычных рэкамендацый і інструкцый па прымяненні, патэнта на вынаходства «Спосаб лячэння дыхальнай недастатковасці»[1].

З’яўляецца членам Еўрапейскага і Беларускага рэспіраторных таварыстваў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе ўзнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя», у 2009 годзе атрымала званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь», у 2016 годзе ўзнагароджана нагрудным знакам «За заслугі ў галіновай прафсаюзнай арганізацыі»[1].

Зноскі