Ірына Пятроўна Камінская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ірына Пятроўна Камінская
Дата нараджэння 22 студзеня 1933(1933-01-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1963(1963-11-04) (30 гадоў)
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна
сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ

Ірына Пятроўна Камінская (Ірына Пятроўна Курэц) (22 студзеня 1933, Порплішча, Докшыцкі раён — 4 лістапада 1963) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла тры класы перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны. У 1949 годзе пайшла працаваць даяркай у саўгас «Сітцы». Чатыры разы яна была ўдзельніцай ВДНГ СССР. У 1961—1963 гадах — свінарка саўгаса «Порплішча» Докшыцкага раёна.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1958 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, укараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.

Трагічна загінула 4 лістапада 1963 года. Яе імя носяць піянерская дружына УА «Порплішчанская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа» і вуліца ў роднай вёсцы Порплішча.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Герой Сацыялістычнай Працы (1958)
  • Ордэн Леніна
  • Сярэбраны медаль ВДНГ СССР.
  • Бронзавы медаль ВДНГ СССР — тры разы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Камінская Ірына Пятроўна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск, 1972. — Т. 5 : Зуйкі-Кішы. — С. 306.
  • Камінская Ірына Пятроўна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 602.
  • Каминская (Курец) Ирина Петровна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 243.
  • Палачанін, Ф. А. Ірына Пятроўна Камінская (Курэц) // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. — Мінск : Беларусь, 2009. — С. 43-44.