Ісаак Аргір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ісаак Аргір
Дата нараджэння 1300
Дата смерці каля 1375
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, астраном, багаслоў, манах, пісьменнік

Ісаак Аргір (паміж 1300 і 1310, Фракія — каля 1375) — візантыйскі манах, матэматык, астраном і багаслоў XIV ст.

У маладосці жыў у фракійскім Энасе (цяпер Энез, Турцыя). Вучань Нікіфара Грыгары. З 1360-1370-х гадоў вядомы як галоўны візантыйскі прыхільнік астраноміі Пталемея. Аўтар прац па астраноміі «Складанне новых табліц» і «Складанне новых табліц збліжэнняў і супрацьстаянняў (Сонца і Месяца)», дзе, на аснове пталемееўскіх табліц «Альмагест» (прывязаных да егіпецкага календара і даўгаты Александрыі), пералічыў сярэднія велічыні руху Сонца, Месяца і іншых планет для рымскага календара на даўгаце Канстанцінопаля. Неўзабаве па апублікаванні табліц Аргіра іх раскрытыкаваў Іаан Аўрамій. У 1367—1368 гадах Аргір напісаў трактат пра астралябію, наследуючы падобнаму трактату Грыгары. У канцы 1372 года Аргір напісаў працу пра табліцы для астранамічных вылічэнняў і складання календара. Таксама, Аргір аўтар схоліі да прац Тэона Александрыйскага. Аднак, Аргір не быў аўтарам ананімных «Інструкцый да персідскіх табліц», гіпотэзы пра што выказвалі некаторыя даследчыкі. Матэматычныя працы Аргіра ўключаюць трактат пра квадратныя карані «неквадратных» лікаў, заснаваны на «Геаметрыі» Герона, адносна ператварэння няправільных трохвугольнікаў у правільныя і іншых пытанняў геаметрыі, напісаны ў 1367—1368 гадах; трактат «Геадэзічны метад», таксама заснаваны на працах Герона. Апроч гэтага, Аргір напісаў схоліі да «Геаграфіі» Пталемея і апублікаваў іх разам з пталемеевай «Гармонікай». Як і Грыгора, Аргір падтрымліваў Варлаама Калабрыйскага падчас паламіцкіх спрэчак. Напісаў тры трактаты супраць Паламы, якія між іншага змяшчаюць крытыку ідэі пра Фаворскае святло.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дунаев А. Г., Кузенков П. В. Исаак Аргир // Православная энциклопедия. — Т. 26. — М., 2011. — С. 686—693.
  • Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011. — Т. 1. — С. 427.