Нікіфар Грыгара
Нікіфар Грыгара | |
---|---|
грэч. Νικηφόρος Γρηγορᾶς | |
Дата нараджэння | каля 1295[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1360[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, гісторык, астролаг, філосаф |
Навуковая сфера | гісторыя, астраномія |
Нікі́фар Грыгара́ (грэч. Νικηφόρος Γρηγοράς; ~1295, Іраклея — 1360) — візантыйскі гісторык, навуковы і рэлігійны палеміст.[4]
У раннім узросце пасяліўся ў Канстанцінопалі. Пра яго рэпутацыю вучонага стала вядома імператару Андроніку II, і той прызначыў Грыгару хартафілаксам (захавальнікам архіваў). У 1326 Грыгара прапанаваў (у працы, якая дайшла да нашага часу) змены ў календары, ад увядзення якіх імператар адмовіўся з-за страху хваляванняў; праз каля дзвесце гадоў каляндарныя рэформы былі ажыццёўленыя папам Грыгорыем XIII практычна на тых жа ўмовах.[4]
Калі Андронік II быў скінуты са стальца (1328) сваім унукам Андронікам III, Грыгара праявіў салідарнасць і пакінуў публічную дзейнасць. Яго з цяжкасцю пераканалі прыняць удзел у дыспуце з вядомым калабрыйскім манахам Варлаамам, дзе апошні быў пасаромлены, што спрыяла рэпутацыі Грыгары і прывяло да яго мноства вучняў[4] (у т.л. Ісаак Аргір і інш.).
Грыгара заставаўся адданы Андроніку Старэйшаму да апошняга. Пасля яго смерці ён заваяваў добразычлівасць яго ўнука, і быў прызначаны весці беспаспяховыя перамовы аб уніі Грэчаскай і Лацінскай цэркваў з пасланцамі папы Яна XXII (1333). Пасля Грыгара згуляў важную ролю ў ісіхасцкіх спрэчках, у якіх ён зацята супрацьстаяў Грыгорыю Паламе, галоўнаму натхніцелю гэтага руху. Пасля таго, як у 1351 годзе вучэнне Паламы было прызнана 5-ым Канстанцінопальскім саборам (1341-1351), Грыгара, які адмовіўся яго прыняць, быў фактычна зняволены ў манастыр (Хора[5]) на два гады. Пра апошнія гады яго жыцця нічога не вядома.[4]
Галоўнай працай Грыгары з'яўляецца «Гісторыя рамеяў» («Рымская гісторыя») у 37 кнігах (з іх кнігі 30-35 дагматычнага характару, прысвечаныя аналізу і абвяржэнню паламізма[5]), якая апісвае падзеі з 1204 па 1359 гады. Яна часткай дапаўняе, часткай працягвае працу Георгія Пахімера. Грыгара вельмі ўважліва апісвае дэталі, але стыль яго пампезны і тэндэнцыйны. Больш пільная ўвага нададзена рэлігійным пытанням і дагматычным спрэчкам. Дадзеная праца і праца Іаана Кантакузіна дапаўняюць і ўдакладняюць адна адну, і іх рэкамендуецца вывучаць разам.[4]
Іншыя творы Грыгары, якія (за рэдкім выключэннем) дагэтуль застаюцца нявыдадзенымі, дэманструюць яго незвычайную рознабаковасць. Сярод іх варта згадаць гісторыю спрэчкі з Паламой, біяграфіі яго дзядзькі і выхавальніка Іаана, мітрапаліта Іраклеі, а таксама мучаніка Кандрація Антыяхійскага, прамовы на смерць Феадора Метахіта, свайго настаўніка[5], і двух імператараў Андронікаў, каментарыі да падарожжаў Адысея і трактата Сінезія пра сны, трактаты па арфаграфіі і аб словах з няясным значэннем, філасофскі дыялог «Фларэнтый, або Аб мудрасці», астранамічныя працы па вылічэнню пасхаліі і падрыхтоўцы астралябіі; вялікая перапіска.[4]
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Historia Romana / Ed. Schopen L., Bekker I. Nicephori Gregorae historiae Byzantinae. Bonn. 1 (1829)-3 (1855). 1829—1830. 1-2: Cum annotationibus Wolfii H., Ducangii C., Boivini I., Capperonnerii C., cura Schopeni L. 1855. 3: Nicephori Gregorae Historiae Byzantinae libri postremi / Ab Bekkero I. Nunc primum editi. (Corpus scriptorum historiae Byzantinae. 19, 38). [Тэкст: 1: 3-568; 2: 571—1146; 3: 3-567 (= TLG 4145/1)]. * Перавыд.: Nikeforou tou Gregora Romaikes historias logoi LZ = Nicephori Gregorae Byzantinae historiae libri XXXVII / Accurante et denuo recognoscente Migne J. P. Lutetiae Parisiorum. 1-2 (1865). 2: Accedunt Nili Cabasilae Thessalonicensis Metropolitae… opuscula, epistolae. 1865. (PG 148—149).
- Ням.пераклады: Nikephoros Gregoras. Rhomäische Geschichte. Historia Rhomaike / Übers., erl. Dieten J.-L. van. Stuttgart. 1 (1973)-2:2 (1979); Entstehung und Überlieferung der Historia Rhomaike des Nikephoros Gregoras: insbesondere des ersten Teiles: Lib. I—XI / Hrsg. Dieten J.-L. van. Koeln 1975. 202. *Рец.: [Kap. VII—XI]: Schreiner P. // BZ 1982. 75. 20; Leroy-Molinghen A. // Antiquité classique. 1983. 52. 502; Gouillard J. // RHR 1976. 189. 233; Schreiner P. // BZ 1976. 69. 74; Capizzi C. // OCP 1977. 43. 240—241; Opelt I. // Gnomon. 1976 (Juni). 48:4. 408. 2. Teil (Kap. VIII—XI), 1. u. 2. Halbband. * Рэц.: Opelt I. // Gnomon. 1981. 53:6. 601. Rhomäische Geschichte IV. Historia Rhomaïke. Vierter Teil (Kap. XVIII—XXIV, 2). Übers., erl. Dieten J.-L. van. Stuttgart 1994. 369. [Бібл.грэч.літ-ры. 39].
- Руск.пераклады: Никифор Григора. История / Пер. Шалфеев П. СПб. 1862. Выданы толькі т. 1. LXV, 563; Никифор Григора. Ромейская история: (Фрагменты) / Пер. Миллер Т. А. // ПВЛ 350—361.
- Падрабязная бібліяграфія багаслоўска-палемічных, філасофскіх, агіяграфічных, рытарычных, паэтычных, філалагічных, прыродазнаўчых твораў і іх фрагментаў, лістоў Нікіфара Грыгары і навуковых даследванняў яго спадчыны // Исихазм: Аннотированная библиография // Под общ. и научн. ред. С. С. Хоружего, -М.: Издательский Совет Русской Православной Церкви, 2004.
Зноскі
- ↑ Swartz A. Nikephoros Gregoras // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Nicephorus Gregoras // Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nikeforos Gregoras // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ а б в г д е Nicephorus…
- ↑ а б в Исихазм:…
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нікіфар Грыгара // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 341.
- C. Krumbacher, Geschichte der byzantinischen Litteratur (1897);
- Guillana R., Essai sur Nicéphore Grégoras, P., 1926. (найбольш поўны пералік і агляд рукапісаў Н. Грыгары);
- Nicephorus Gregoras // Encyclopædia Britannica. Eleventh Edition, 1911;
- Исихазм: Аннотированная библиография // Под общ. и научн. ред. С. С. Хоружего, -М.: Издательский Совет Русской Православной Церкви, 2004.