Ісалька (вулкан)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ісалька
ісп. Izalco
Volcan Izalco.jpg
Конус вулкана Ісалька
13°48′47″ пн. ш. 89°38′00″ з. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаКардыльеры 
Хрыбет ці масіўКардыльера-Апанека 
Форма вулканаСтратавулкан 
Дыяметр кратара250 м
Перыяд утварэння3 1770 
Апошняе вывяржэнне1966 
Вышыня вяршыні1950 м [1] 
Адносная вышыня650 м
Ісалька (вулкан) (Цэнтральная Амерыка)
Ісалька (вулкан)
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Ісалька (ісп.: Izalco) — вулкан на захадзе Сальвадора. Размешчаны ў горным хрыбце Кардыльера-Апанека, на поўдзень д вулкана Санта-Ана, з якім утварае фактычна адзіную сістэму[2]. Знаходзіцца на тэрыторыі дэпартамента Санта-Ана. Вышыня над узроўнем мора — 1885 м[3].

Ісалька — адзін з самых маладых вулканаў Цэнтральнай Амерыкі, лічыцца адным з самых актыўных у свеце. Першае зафіксаванае вывяржэнне адбылося ў 1770 годзе, што стала фарміраваннем вулкана ў сваім цяперашнім выглядзе. З тых часоў пастаянная актыўнасць назіралася аж да 1958, але без моцных вывяржэнняў[4]. Аднак у 1966 годзе вывяржэнне знішчыла вёску Матасана і выклікала гібель 56 чалавек. Пасля гэтага актыўнасць знізілася, але перыядычна адбываюцца выбрасы вулканічнага попелу на вышыню да 300 м. За сваю актыўнасць вулкан быў празваны Ціхаакеянскім маяком ці маяком Цэнтральнай Амерыкі[3][5].

Глебы на схілах вулкана ўрадлівыя і, нягледзячы на рызыку, выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчых патрэбах (вырошчванне кавы, какава, цукровага трыснёгу і інш.)[6].

Да ўвядзення ў Сальвадоры амерыканскага долара ў 2001—2002 гг. на банкноце 10 калонаў была змешчана выява вулкана Ісалька.[7].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Global Volcanism Program [1]
  2. Global Volcanism Program. Izalco
  3. 3,0 3,1 Исалько
  4. Mooser, F.; Meyer-Abich, H. and McBirney, A. R. (1958). Catalogue of the Active Volcanoes of the World, VI. International Volcanological Association, Naples. p. 146.
  5. Rose, W. I. Jr.; Stoiber, R. E. (1969). The 1966 eruption of Izalco volcano, El Salvador. J. Geophys. Res., 74. pp. 3119-3130.
  6. Sheets P. D. (2004). Apocalypse then: social science approaches to volcanism, people, and cultures in the Zapotitan Valley, El Salvador. Rose W. I., Bommer J. J., Lopez D. L., Carr M. J., Major J. J. (eds), Natural Hazards in El Salvador. Bolder, Colorado, Geological Society of America Special Paper 375. pp. 109—120.
  7. Сальвадорскі калон (SVC)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]