Кардыльеры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кардыльеры
The Rocky Mountains.jpg
Кардыльеры з космасу
Краіны
Даўжыня18 000 км
Шырыняда 1 600 км
Найвышэйшая вяршыняАканкагуа 
Вышэйшая кропка6960 м 
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Кардыльеры — найвялікшая па працягласці горная сістэма зямнога шара, якая распасціраецца ўздоўж заходніх ускраін Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, ад 66° з. ш. (Аляска) да 56° пд. ш. (Вогненная Зямля).

Уся сістэма Кардыльер падзяляецца на 2 часткі — Кардыльеры Паўночнай Амерыкі і Кардыльеры Паўднёвай Амерыкі, або Анды.

Даўжыня — больш за 18 тыс. км, шырыня — да 1600 км у Паўночнай Амерыцы і да 900 км у Паўднёвай. Размешчана на тэрыторыі Канады, ЗША, Мексікі, дзяржаў Цэнтральнай Амерыкі, Венесуэлы, Калумбіі, Эквадора, Перу, Балівіі, Аргенціны і Чылі.

Найбольш высокія вяршыні Кардыльераў: у Паўночнай Амерыцы — гара Мак-Кінлі (6193 м), у Паўднёвай Амерыцы — гара Аканкагуа (6960 м).