Ісан (рэгіён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісан
Краіна
Уваходзіць у
Плошча
  • 168 854 км²
Ісан на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісан (тайск. ภาคอีสาน) — рэгіён на паўночным усходзе Тайланда, уключае 20 правінцый краіны.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча — каля 170 тыс. км². Ісан абмежаваны з поўдня Камбоджай, з усходу і з поўначы — Лаосам. На захадзе рэгіён аддзяляецца ад астатняй часткі краіны горнымі хрыбтамі Пхетчабун і Санкамбенг. Асноўная частка Ісана — плато Карат з сярэдняй абсалютнай вышынёй каля 200 м. Найбуйнейшыя рэкі — Мун, Чы і Сангкхрам (басейн Меконга).

Клімат рэгіёну — трапічны, у гарах — субтрапічны. Сярэднямесячная тэмпература — ад +19 °C зімой да +30 °C летам. У горных раёнах вельмі рэдка фіксаваліся тэмпературы ніжэй за нуль (абсалютны мінімум — −1,4 ° C). Ападкі — ад 1200 да 2000 мм у год, большасць дажджоў прыпадае на вільготны сезон (травень-кастрычнік).

Ісан большую частку пакрыты вільготнымі трапічнымі лясамі, многія тэрыторыі з’яўляюцца ахоўнымі рэзерватамі.