Ісландскі конь

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ісландскі конь

Ісландскі конь — парода коней, якіх вырошчваюць у Ісландыі. Яе характэрныя рысы — невялікі рост (да 144 см у карку), каржакаватасць і грубаватасць, вялікая галава, густая, дыхтоўная чолка, даўгія грыва і хвост. Масці коней могуць быць розныя — напрыклад, рудая, гнядая, шэрая, вараная, пегая, альбо з рыскамі на нагах. Ісладнскіх коней не трэба блытаць з поні, нягледзячы на іх падабаенства.

Ісландскія коні дасягаюць зрэласці позна — у 7-8 год, але жывуць доўга — да 40 год. Гадуюцца ў г.зв. табунным развядзенні, на свежым паветры. Толькі з надыходам зімы іх заганяюць ва ўкрыцці. Коні не пужаюцца маразоў, бо абрастаюць тоўстай, дыхтоўнай поўсцю, і рэдка хварэюць.

Асаблівасць іх у тым, што яны пяціалюрны. Яны валодаюць трыма асноўнымі алюрамі — крокам, рыссю і галопам, а таксама скейдам і тэльтам — чатырохтактным хуткім алюрам (пяреднія ногі робяць крокавыя рухі, а заднія рушаць далёка наперад, што дазвалляе каню энергічна рухацца наперад.

Ісландскія коні вельмі кемлівыя. Яны вельмі хутка пераадольваюць такія перашкоды, як коўзкія льды, вострыя камяні альбо хуткаплынныя рэкі. Характар — спакойны, добразычлівы. дзякуючы таму, што на працягу доўгага часу сваёй гісторыі коні не сустракаліся з драпежнікамі. яны не баяцца чалавека і давяраюць яму.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]