Іспанская арганізацыя прафсаюзаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іспанская арганізацыя прафсаюзаў
Organización Sindical Española
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Іспанія Мадрыд, Іспанія
Тып арганізацыі прафсаюз
Заснаванне
Дата заснавання 1940
Ліквідацыя
Дата скасавання 1977

Іспанская арганізацыя прафсаюзаў (ісп.: Organización Sindical Española), гэтак жа вядомая як Вертыкальны прафсаюз (ісп.: Sindicato Vertical) — адзіны легальны прафсаюз у франкісцкай Іспаніі. Апазіцыйныя рэжыму Франка прафсаюзы, такія як анархічная Нацыянальная канфедэрацыя працы і сацыялістычная Усеагульная канфедэрацыя працы былі забароненыя, а ўступленне ІАП было абавязковым для ўсіх працуючых грамадзян Іспаніі[1].

ІАП была заснавана ў 1940 годзе згодна з законам «аб прафсаюзным адзінстве»[2].

З заканчэннем існавання франкісісцкай дзяржавы Іспанская арганізацыя прафсаюзаў пачала губляць свой уплыў, а нелегальныя прафсаюзы, наадварот, павялічылі сваё прадстаўніцтва на прадпрыемствах, што ў канчатковым выніку і прывяло да закрыцця ІАП у 1977 годзе пасля пераходу Іспаніі да дэмакратыі.

Зноскі

  1. Barred, Mikel (2006). La Democracia española: realidades y desafíos. Análisis del sistema político español. Open University of Catalonia.
  2. Lieberman, Sima (2013-11-05). The Contemporary Spanish Economy: A Historical Perspective [англійская]. Routledge. ISBN 9781136590351.