Ісідар Мілецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ісі́дар Міле́цкі (стар.-грэч.: Ισίδωρος ο Μιλήσιος, VI ст. н.э.) — візантыйскі матэматык і архітэктар.

Разам з Анфіміем Тральскім пабудаваў сабор Святой Сафіі ў Канстанцінопалі ў 532—537 гадах.

Ісідар вынайшаў інструмент для бесперапыннага чарчэння парабалы, пры дапамозе якога рашыў задачу пра падваенне куба. Гэты інструмент, паводле словаў Еўтокія, быў падобным на грэчаскую літару «λ».

Са школы Ісідара выйшла так званая «XV кніга „Пачаткаў“», з прычыны таго, што яе складальнік заве Ісідара сваім настаўнікам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мишель Шаль. Исторический обзор происхождения и развития геометрических методов. Гл. 1, § 45. М., 1883.