Анфімій з Тралаў
Анфімій з Тралаў | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 474[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 534[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
![]() |
Анфі́мій з Тралаў (стар.-грэч.: Ἀνθέμιος από τις Τράλλεις; 474 — не пазней 558) — візантыйскі матэматык і архітэктар, разам з Ісідарам Мілецкім, які пабудаваў Сафійскі сабор у Канстанцінопалі.
Нарадзіўся ў горадзе Тралы (сучасны Айдын у Турцыі) у сям'і ўрача Стэфануса. У Анфімія было чатыры брата: Дыяскор, які стаў урачом у Тралах, Аляксандр, адзін з самых знакамітых медыкаў свайго часу, Алімпій, спецыяліст па рымскім праве, і Метрадор, выдатны граматыст, які жыў у Канстанцінопалі.
Анфімій вядомы перш за ўсё як адзін з архітэктараў Сафійскага сабора ў Канстанцінопалі (пабудаваны ў 532—537 гг.). Ён таксама займаўся рамонтам ахоўных дамбаў у Дарасе. Быўшы здольным матэматыкам, ён напісаў кнігу па канічных сячэннях, якая стала выдатнай падрыхтоўкай да праектавання Сафійскага сабора, і напісаў агляд пра сістэмы люстэркаў, які згадваўся, у прыватнасці, арабскім матэматыкам ібн ал-Хайсамам.
Зноскі
- ↑ а б Union List of Artist Names Праверана 11 чэрвеня 2020.
- ↑ Анѳимій // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 396–397.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гэты артыкул (раздзел) змяшчае тэкст, узяты (перакладзены) з артыкула «Arthemius» з адзінаццатага выдання «Брытанскай энцыклапедыі», якое перайшло ў грамадскі набытак.