Іхтыорнісападобныя (Ichthyornithiformes ад стар.-грэч. Ἰχθύς (ichthys) — «рыба» + ὄρνις (ornis) — «птушка») — атрад вымерлых веерахвостых птушак, адзіны ў надпарадаку іхтыорнісаў (Ichthyornithes). Іхтыорнісападобныя ўключалі 2 роды: Ichthyornis і Apatornis, і 9 відаў. Іхтыорніс быў памерам з голуба. Жыў у мелавым перыядзе ў Паўночнай Амерыцы. Добра лётаў. Быў марской птушкай. Верагодна, па ладзе жыцця іхтыорнісы нагадвалі сучасных крачак. Сваю назву іхтыорніс атрымаў з-за падабенства пазванкоў з рыбінымі.