Іэн (ураган)
Ураган Іэн (англ.: Hurricane Ian) — трапічны ўраган, які абрынуўся на Кубу і ЗША ў 2022 годзе.
Трапічны цыклон пачаў адсочвацца на ўсход ад Наветраных астравоў 19 верасня 2022 г. Праз два дні накіраваўся ў Карыбскае мора, прыносячы вецер і моцны дождж. Калі канвекцыя ўзмацнілася і сістэма стала больш кампактнай, утварыўся ўраган Іэн, які наблізіўся да Кайманавых астравоў і стаў хутка ўзмацняцца, а затым абрынуўся на захад Кубы. У час знаходжання над сушай ён крыху аслабеў, але зноў узмацніўся, калі перамясціўся ў паўднёва-ўсходнюю частку Мексіканскага заліва. 28 верасня ўраган абрынуўся на паўднёвы захад Фларыды, несучы вялікія хвалі і вецер з парывамі да 250 км/гадз. Аслабеў да трапічнага шторму, перш чым вярнуўся ў Атлантыку, зноў узмацніўся да ўрагану і абрынуўся на Паўднёвую Караліну і Паўночную Караліну.
У Фларыдзе ўраган выклікаў разбурэнні і прывёў да гібелі прынамсі 73 чалавек. Быў нанесены катастрафічны ўрон некаторым раёнам паўднёва-заходняй Фларыды, у асноўным у выніку паводкі з-за моцнага штармавога нагону і ападкаў. Разбураны тысячы дамоў, без электрычнасці засталіся больш за 2 мільёны спажыўцоў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Іэн (ураган) на Вікісховішчы |
- How to help victims of Hurricane Ian in Florida by Gabriel Pietrorazio, published by PBS (2022-09-29)
- Hurricane Ian: Survivors speak of 'brutal' storm as Florida counts cost