Іван Іванавіч Грамовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Грамовіч)
Іван Іванавіч Грамовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 ліпеня 1918(1918-07-26) ці 1918[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 1986(1986-07-02) ці 1986[1]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Іван Іванавіч Грамовіч (26 ліпеня 1918, Закружка — 2 ліпеня 1986) — беларускі празаік. Заслужаны работнік культуры БССР (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1939 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1970-78 гадах намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Вожык»[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў апавяданнем у 1935[2] годзе (альманах «Аднагодкі»). Аўтар кніг прозы «Апавяданні» (1947), «Агні пяцігодкі» (1949), «Шырокія азёры» (1951), «Да ясных вышыняў» (1952), «У лесе на палянцы» (1957), «Рына-Марына» (1958), «Далі сабе слова» (1970), «Чатыры сантыметры надзеі» (1987), зборнікаў апавяданняў для дзяцей «Першае верасня» (1949), «Сонца скрозь воблакі» (1964), «Як вясну рабілі» (1985), нарысаў[2]. Выдаў зборнікі гумарэсак «Нарасць» (1961), «Вадалей — Гэтакдалей» (1975) і «Залатая бранзалетка» (1977). У часопісе «Полымя» апублікаваў першую частку рамана «Іду з табой, Масква!» (1953). Выйшлі кнігі ўспамінаў «У сховах памяці і сэрца» (1983), нататак «Зялёны долар — чорны забойца» (1985). Выйшлі «Выбранае» (1968, 1988) і Выбраныя творы ў 2 тамах (1978).

У апавяданнях (зборнікі «Апавяданні», 1947; «Шырокія азёры», 1951; «Рына-Марына», 1958 і іншых) паказаў гераізм савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, жыццё моладзі, закранаў важныя маральна-этычныя праблемы. Будням рабочых прысвечаны аповесці «Іду з табой, Масква» (1953), «На крутой гары» (напісана 1950—1975), станаўленню характару савецкага чалавека — аповесць «Далі сабе слова» (1966—1968, новая рэдакцыя «Сям’я Вішнёвых», 1978).[2]

Аўтар сцэнарыяў дакументальных і відавых фільмаў «Памяццю сэрца» (1962), «Паэт у дарозе» (1963), «Паўлік і партфель» (1963).

Пераклаў з рускай і ўкраінскай моў аповесць М. Носава «Дзённік Колі Сініцына» (1955), раман У. Кочатава «Браты Яршовы» (1960), паасобныя творы А. Голубевай, А. Кавінькі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбраныя творы. Т. 1-2. — Мн., 1978

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 22 лютага 2024.
  2. а б в г Грамович Иван Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
  • Рина-Марина / Іван Грамович // Білоруські оповідання. — Київ, 1957. — С. 44-62.
  • Три повести : авторизированный перевод с белорусского / Иван Громович. — Минск, 1983