Закружка
Вёска
Закружка
| ||||||||||||||||||||
Закру́жка[2] (трансліт.: Zakružka, руск.: Закружка), раней таксама Анопальская Закружка[3] — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска вядома прынамсі з другой паловы XVIII стагоддзя, адносілася да маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў. Уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.
Пасля 1861 года — у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. Як адзначаў у другой палове XIX стагоддзя краязнавец Аляксандр Ельскі, вяскоўцы былі аддзелены і без сервітутаў[3]. Вёска адносілася да праваслаўнага прыходу Пяцеўшчына[3]. У другой палове XIX стагоддзя была карчма, праз вёску ішоў гасцінец з мястэчка Дудзічаў да Анопаля[3]. Паводле перапісу 1897 года былі кузня і капліца.
У 1912 годзе адкрыта 1-класнае народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 года — ліпені 1920 года — пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года — у Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года — у Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года — у Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года — у Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года — у Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года — пад акупацыяй Германіі. У ходзе нямецкіх карных аперацый было спалена 37 дамоў, забіта 10 жыхароў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 14 двароў, 137 жыхароў
- 1897 год — 43 двары, 241 жыхар
- 1917 год — 46 двароў, 282 жыхары (277 беларусаў і 5 палякаў)[4]
- 1926 год — 51 двор, 264 жыхары
- 1999 год — 100 жыхароў
- 2009 год — 104 жыхары
- 2019 год — 74 жыхары[5]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Іванавіч Грамовіч (1918—1986) — беларускі пісьменнік.
- Уладзімір Іванавіч Карызна (1938—2026) — беларускі паэт, перакладчык. Аўтар перапісаных слоў да гімна «Мы, беларусы».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/minskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в г SgKP 1895.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924.
- ↑ Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 19 лістапада 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Закружка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 394. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Jelski A. Zakrużka Annopolska // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 314.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Закружка