АК-74

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
АК-74, стандартны варыянт.

АК-74 — варыяцыя аўтамата Калашнікава пад патрон 5,45 мм. Зброя прынята на ўзбраенне ў 1974 годзе[1].

Распрацоўка[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні па змяншэнню калібра аўтаматных патронаў у параўнанні з прынятым на той момант калібрам 7,62 мм былі пачаты ў 1960 годзе, пасля атрымання з ЗША інфармацыі аб работах над зброяй калібра 5,56 мм, у першую чаргу AR-15 (у наступным M16). Першапачаткова адпрацоўваліся тры базавыя калібры — 4,5 мм, 5,6 мм і 6,5 мм, аднак да 1963 года было прынята рашэнне спыніцца на калібры 5,6 мм (да 1973 года калібр «5,45 мм» вызначаўся як «5,6 мм») як аптымальным з пункту гледжання баявой эфектыўнасці[2].

У другой палове шасцідзесятых гадоў ужо быў у цэлым распрацаваны новы патрон калібра 5,6 мм, які меў падоўжаную кулю з камбінаваным сталёвым і свінцовым стрыжнем і паражніной у носіку. Маса кулі складала 3,5 грама. Пачатковая хуткасць кулі каля 900 м/з, агульная маса патрона 10,2 грама, што на 6 грамаў менш, чым маса патрона 7,62х39мм (16,2 г). Пры боекамплекце ў 8 магазінаў (240 патронаў) новы патрон забяспечвае эканомію масы ў 1,4 кг. Ён таксама меў істотна больш насцільную траекторыю кулі, што забяспечвала вялікую далёкасць прамога стрэлу (амаль на 100 метраў). Меншая аддача таксама падвышала эфектыўнасць стральбы як адзінкавымі стрэламі, так і чэргамі[2].

Патрабаванні на новы аўтамат пад патрон калібра 5,45 мм былі выпушчаны ГРУ ГШ Савецкай Арміі ў 1966 годзе, а ў 1968 годзе былі пачаты конкурсныя выпрабаванні цэлага шэрагу вопытных узораў[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

АК-74 з’яўляецца індывідуальнай зброяй і прызначаны для ўзбраення асабістага складу падраздзяленняў арміі і сіл аховы правапарадку. Прыклад пластмасавы і можа складвацца. Аўтамат мае стандартны вузел мацавання для ўстаноўкі аптычных і начных прыцэлаў, а таксама месца для пастаноўкі падствольнага гранатамёта 6ГД5. Па жаданні заказчыка ён можа камплектавацца начнымі прыцэламі. У камплекце пастаўкі ўваходзяць магазін, штык-нож, рэмень, прыналежнасць, маслёнка, сумка для магазінаў[3].

Выканання аўтамата ў залежнасці ад камплектавання[3]:

  • АК 74МН2 — з начным прыцэлам НСПУМ;
  • АК 74МН3 — з начным прыцэлам НСПУ-3;
  • AK-74M.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Руководство по 5,45-мм автомату Калашникова (АК-74, АК-74С, АК-74Н, АКС-74Н) и 5,45-мм ручному пулемёту Калашникова (РПК-74, РПКС-74, РПК-74Н, РПКС-74Н) — М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1982
  2. а б в Автомат Калашникова AK-74 АКС-74 АК-74М (СССР -Россия)
  3. а б Описание АК-74М Архівавана 30 сакавіка 2009 года. на сайте производителя