Абеліск Канстанціна
Помнік | |
Абеліск Канстанціна | |
---|---|
![]() | |
41°00′19″ пн. ш. 28°58′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
Абелі́ск Канстанці́на — першапачаткова 32-мятровы візантыйскі абеліск, які стаяў на канстанцінопальскім іпадроме (цяпер — плошча Ахмедзіе) ужо ў X стагоддзі, калі яго рэстаўрыраваў імператар Канстанцін Багранародны. У той час ён быў абшаляваны пазалочанымі бронзавымі плітамі з выявамі ваенных перамог Васілія Македонскага і ўвянчаны шарам. У наш час вышыня калоны складае 21 метр.
Пры рабаванні Канстанцінопаля крыжакамі (1204) усё гэта ўбранне было страчана (відаць, падверглася пераплаўленню). У часы султанаў абеліск прыйшоў у жаласны стан, бо юныя янычары ўзбіраліся на вяршыню збудавання для таго, каб прадэманстраваць свой спрыт і бясстрашнасць.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Alexander Kazhdan (éd.), The Oxford Dictionary of Byzantium, 3 vols., Oxford University Press, 1991 ISBN 0-19-504652-8, s. v. Obelisk of Theodosius, vol. 3,
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абеліск Канстанціна