Янычары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янычары-афіцэры

Янычары (турэцк.: Yeniçeri, што азначае «новае войска») від пяхотных войск і асабістая ахова султана ў Асманскай імперыі. Свой пачатак бяруць з 14 ст., заснаваныя Мурадам I, расфарміраваныя ў 1826 г. па загадзе султана Махмуда II.

Янычары былі арганізаваныя на ўзор егіпецкіх мамелюкоў, у войска набіраліся хрысціянскія дзеці, у асноўным з Каўказа і Балкан, якія ў далейшым выхоўваліся ў ісламскіх ваенных традыцыях.

Першыя янычарскія палкі складаліся з зняволеных і рабоў. Пасля султан Селім І у 1380 г. прапанаваў пэўныя выгляды падаткаў — папаўняць полк хрысціянскімі хлопчыкамі, якія адбіраліся ў бацькоў ва ўзросце 7-14 гадоў. Дзеці рэкрутаваліся з адпаведнымі крытэрыямі і аддаваліся на выхаванне. У асноўным гэта былі сербскія, балгарскія і албанскія, а пазней грэчаскія і венгерскія дзеці. Вядома, што захопленаму насельніцтву, было горка ад гэтай практыкі.

Янычары выхоўваліся ў строгай дысцыпліне (вялікія фізічныя нагрузкі і жыццё, практычна, ў манаскіх умовах) у школах, дзе яны жылі ў бясшлюбнасці і вывучалі іслам. У адрозненне ад вольных мусульман, янычарам забаранялася насіць бараду, вусы за рэдкім выключэннем.

Толькі тыя, якія досыць добра праявілі сябе, ва ўзросце 24-25 гадоў атрымлівалі званне янычара. У абмен за адданасць і прыхільнасць, янычары атрымлівалі прывілеі і палёгкі, у пачатку гэта зарплата толькі за час вайны, але потым пажыццёвая. Пенсіянеры і інваліды нават атрымлівалі пенсію.

Ужо ў сярэдзіне 18 ст. янычары працуюць ў якасці ахоўнікаў парадку, альбо занятыя ў гандлі. Хоць яны заўсёды жылі ў казармах, тым не менш мелі высокі ўзровень жыцця, былі вызваленыя ад падаткаў і мелі паважаны сацыяльны статус. Многія сталі афіцэрамі і адукаванымі людзьмі.

Корпус янычар знаходзіўся пад моцным рэлігійным уплывам суфійскага ордэна Бекташы. Ордэн быў забаронены адначасова з роспускам янычар.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]