Аблога Родаса (1480)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аблога Родаса
SiegeOfRhodes1480.jpg
Дата 23 мая17 жніўня 1480
Месца востраў Родас
Вынік Перамога Ордэны гаспітальераў
Праціўнікі
Fictitious Ottoman flag 4.svg Асманская імперыя Flag of the Order of St. John (various).svg Ордэн гаспітальераў
Камандуючыя
Гедык Ахмед-паша
Месіх-паша
П'ер д’Абюсон
Сілы бакоў
ад 15-20 да 70 тыс, 160 караблёў 2,5-3,5 тысяч чалавек (500-600 рыцараў і збраяносцаў, 2-3 тыс. наймітаў і апалчэнцаў)
Страты
да 9 тыс. чалавек забіта 300-400 рыцараў і збраяносцаў, да 2000 апалчэнцаў і наймітаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аблога Ро́даса (1480) — аблога крэпасці на в. Родас, якая належала Ордэна гаспітальераў, войскамі Атаманскай Турцыі (23 мая — 29 ліпеня 1480).

Перад падзеямі[правіць | правіць зыходнік]

У 14 — 16 ст. ордэн гаспітальераў з'яўляўся сур'ёзнай марской сілай на Міжземнаморскім тэатры, з якой мусілі лічыцца як Атаманская Турцыя, так і карсарскія дзяржавы Паўночнай Афрыкі. У 1440 егіпецкія войскі спрабавалі напасці на Родас, але былі лёгка адбітыя.

У 1480 султан Мехмед II, пераможца Канстанцінопаля, пастанавіў знішчыць «гняздо сыноў шайтана».

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Атаманская Турцыя[правіць | правіць зыходнік]

Каля 70 тыс. чал., вялікі флот.[1] Камандаванне — султан Мехмед II.

Ордэн гаспітальераў[правіць | правіць зыходнік]

600 рыцараў і слуг Ордэну, ~2000 наймітаў і мясцовага апалчэння. Камандаванне — гросмайстар П'ер д'Абюсон.

Аблога[правіць | правіць зыходнік]

Турэцкія войскі высадзіліся на Родасе 23.5.1480, і прыступілі да атак на ўмацаванні. Аблога вялася зацята, з нечувана моцнай артылерыйскай падтрымкай (да 1000 гарматных ядраў за дзень, паводле ацэнак д'Абюсона). З свайго боку, абаронцы праявілі мноства прыкладаў інжынернай імправізацыі ў абароне. Пералом наступіў 27.7.1480, калі турэцкія войскі павялі на італьянскі сектар муроў масіўны штурм з удзелам вялікай колькасці янычарскіх войскаў. Туркі здолелі пераадолець пралом, ордэнскія сілы адыходзілі, д'Абюсон, які быў паранены яшчэ да гэтага, атрымаў рану кап'ём у грудзі[2], але ў гэты момант сілы башы-бузукаў, якія сваёй «людскай хваляй» пракладвалі шлях янычарам, запанікавалі, убачыўшы выявы хрысціянскіх святых на мностве ордэнскіх харугваў. Лічыцца, што тагачасныя мусульмане не былі яшчэ звыклыя да людскіх выяў, забароненых іх рэлігіяй, і шматлікія харугвы ў клубах дыму нечакана ўразілі іх і напалохалі. Башы-бузукі кінуліся ў панічныя ўцёкі, проста на янычарскія войскі, якія ішлі за імі, парушылі тым баявы парадак, паніка распаўсюдзілася, і ордэнскія войскі адбілі муры. Толькі ў праломе ў гэты дзень турэцкія войскі панеслі страты каля 3—5 тыс. Праз два дні султан зняў аблогу, пакляўшыся ўчыніць страшную помсту. Аднак, на зваротнай дарозе ў Турцыю, султан памёр.

Пасля падзей[правіць | правіць зыходнік]

Адбіццё аблогі супраць шматразова большых сілаў узняло прэстыж Ордэна ў Еўропе нечувана высока, балазе, міжземнаморскі фланг абароны Еўропы ад Турцыі набываў гэтым часам усё большае значэнне. Ордэн стаў атрымліваць вялікія грашова-матэрыяльныя ўнёскі, крэпасць Родасу была перабудаваная на сучасны лад.

Гл. таксама: Аблога Канстанцінопаля, Аблога Родасу.

Зноскі

  1. Цалкам магчыма, што колькасць турэцкага войска была перабольшана сучаснікамі. Eric Morse. Crusader knights, Turks and Byzantines. — Toronto, 2003. с. 8.
  2. Але пазней д'Абюсон ачуняў ад гэтай раны, што ў Сярэднявеччы было досыць нечуванай рэччу. [Morse] с. 9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Eric Morse. Crusader knights, Turks and Byzantines. — Toronto, 2003.