Перайсці да зместу

Аблога Родаса (1480)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аблога Родасу, 1480)
Аблога Родаса
Дата 23 мая17 жніўня 1480
Месца востраў Родас
Вынік Перамога Ордэны гаспітальераў
Праціўнікі
Асманская імперыя Ордэн гаспітальераў
Камандуючыя
Гедык Ахмед-паша
Месіх-паша
П'ер д’Абюсон
Сілы бакоў
ад 15-20 да 70 тыс, 160 караблёў 2,5-3,5 тысяч чалавек (500-600 рыцараў і збраяносцаў, 2-3 тыс. наймітаў і апалчэнцаў)
Страты
да 9 тыс. чалавек забіта 300-400 рыцараў і збраяносцаў, да 2000 апалчэнцаў і наймітаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аблога Ро́даса (1480) — аблога крэпасці на в. Родас, якая належала Ордэна гаспітальераў, войскамі Атаманскай Турцыі (23 мая — 29 ліпеня 1480).

Перад падзеямі

[правіць | правіць зыходнік]

У 14 — 16 ст. ордэн гаспітальераў з'яўляўся сур'ёзнай марской сілай на Міжземнаморскім тэатры, з якой мусілі лічыцца як Атаманская Турцыя, так і карсарскія дзяржавы Паўночнай Афрыкі. У 1440 егіпецкія войскі спрабавалі напасці на Родас, але былі лёгка адбітыя.

У 1480 султан Мехмед II, пераможца Канстанцінопаля, пастанавіў знішчыць «гняздо сыноў шайтана».

Атаманская Турцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Каля 70 тыс. чал., вялікі флот.[заўв 1] Камандаванне — султан Мехмед II.

Ордэн гаспітальераў

[правіць | правіць зыходнік]

600 рыцараў і слуг Ордэну, ~2000 наймітаў і мясцовага апалчэння. Камандаванне — гросмайстар П'ер д'Абюсон.

Турэцкія войскі высадзіліся на Родасе 23.5.1480, і прыступілі да атак на ўмацаванні. Аблога вялася зацята, з нечувана моцнай артылерыйскай падтрымкай (да 1000 гарматных ядраў за дзень, паводле ацэнак д'Абюсона). З свайго боку, абаронцы праявілі мноства прыкладаў інжынернай імправізацыі ў абароне. Пералом наступіў 27.7.1480, калі турэцкія войскі павялі на італьянскі сектар муроў масіўны штурм з удзелам вялікай колькасці янычарскіх войскаў. Туркі здолелі пераадолець пралом, ордэнскія сілы адыходзілі, д'Абюсон, які быў паранены яшчэ да гэтага, атрымаў рану кап'ём у грудзі[заўв 2], але ў гэты момант сілы башы-бузукаў, якія сваёй «людскай хваляй» пракладвалі шлях янычарам, запанікавалі, убачыўшы выявы хрысціянскіх святых на мностве ордэнскіх харугваў. Лічыцца, што тагачасныя мусульмане не былі яшчэ звыклыя да людскіх выяў, забароненых іх рэлігіяй, і шматлікія харугвы ў клубах дыму нечакана ўразілі іх і напалохалі. Башы-бузукі кінуліся ў панічныя ўцёкі, проста на янычарскія войскі, якія ішлі за імі, парушылі тым баявы парадак, паніка распаўсюдзілася, і ордэнскія войскі адбілі муры. Толькі ў праломе ў гэты дзень турэцкія войскі панеслі страты каля 3—5 тыс. Праз два дні султан зняў аблогу, пакляўшыся ўчыніць страшную помсту. Аднак, на зваротнай дарозе ў Турцыю, султан памёр.

Адбіццё аблогі супраць шматразова большых сілаў узняло прэстыж Ордэна ў Еўропе нечувана высока, балазе, міжземнаморскі фланг абароны Еўропы ад Турцыі набываў гэтым часам усё большае значэнне. Ордэн стаў атрымліваць вялікія грашова-матэрыяльныя ўнёскі, крэпасць Родасу была перабудаваная на сучасны лад.

  1. Цалкам магчыма, што колькасць турэцкага войска была перабольшана сучаснікамі. Eric Morse. Crusader knights, Turks and Byzantines. — Toronto, 2003. с. 8.
  2. Але пазней д'Абюсон ачуняў ад гэтай раны, што ў Сярэднявеччы было досыць нечуванай рэччу[1].
  1. Morse 2003, p. 9.
  • Eric Morse. Crusader knights, Turks and Byzantines. — Toronto, 2003.