Абрахам Кібіват
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | 3000 metres steeplechase[d] |
Нарадзіўся |
4 чэрвеня 1996 (28 гадоў) ці 6 красавіка 1996[1] (28 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 1,78 м |
IAAF | 14657344 |
![]() |
Абрахам Кібіват (англ.: Abraham Kibiwot; нар. 4 чэрвеня 1996 або 6 красавіка 1996, Уазін-Гішу) — кенійскі лёгкаатлет, спецыялізуецца ў бегу з перашкодамі і на доўгія дыстанцыі. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2023 года і бронзавы прызёр чэмпіянату Афрыкі 2016 года ў бегу на 3000 метраў з перашкодамі. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2020 гады.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кібіват дэбютаваў на маладзёжным чэмпіянаце Афрыкі па лёгкай атлетыцы 2013 года, заняўшы пятае месца ў бегу на 2000 метраў з перашкодамі.
У 2015 годзе ён заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце Афрыкі па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў. Той сезон ён завяршыў з асабістым рэкордам 8:22,10 хвіліны на спаборніцтвах Лонданскай Брыльянтавай лігі.
У сезоне 2016 года кеніец вызначыўся ў Брыльянтавай лізе, стартаваўшы з асабістым рэкордам у 8:09,25 хвіліны і заняўшы трэцяе месца ў горадзе Доха. У гэтым жа годзе ён быў другім пасля Іезекііля Кембоя ў Пекіне і выйграў свой першы турнір на Athletissima ў Лазане. На нацыянальным адборачным турніры да летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Кібібот не змог кваліфікавацца на старт чатырохгоддзя.
На чэмпіянаце Афрыкі па лёгкай атлетыцы 2016 года кеніец заваяваў свой першы медаль — бронзавы, саступіўшы эфіопам Чале Беё і Таласэ Нургі.
У 2019 годзе на чэмпіянаце свету ў Катары Кібіват заняў выніковае сёмае месца. У 2021 годзе Абрахам прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа. У стыпль-чэзе з вынікам 8:19,41 ён прыйшоў да фінішу фіналу 10-м.
На чэмпіянаце свету 2022 года ў ЗША, у стыпль-чэзе Кібіват заняў пятае месца з вынікам 8:28,95.
22 жніўня 2023 года заваяваў бронзавы медаль у стыпль-чэзе на чэмпіянаце свету. У Будапешце ён прабег за 8:11,98 хвілін.
Зноскі
- ↑ World Athletics database Праверана 4 ліпеня 2019.
- ↑ https://olympics.com/tokyo-2020/olympic-games/en/results/athletics/athlete-profile-n1459358-kibiwot-abraham.htm Праверана 20 ліпеня 2021.