Кенія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кенія
Jamhuri ya Kenya
Republic of Kenya
Flag of Kenya.svg Герб Кеніі
Сцяг Кеніі Герб Кеніі
Kenya in its region (de-facto).svg
Дэвіз: «Harambee (Працаваць разам
Гімн: «Ee Mungu Nguvu Yetu»
Дата незалежнасці 12 снежня 1963 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы суахілі[1] і англійская мова[2]
Сталіца Найробі
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Ухуру Кеніята
Калонза Мусьёка
Раіла Адзінга
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
46-я ў свеце
582 650 км²
2,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

37 953 838 чал. (37-я)
65,1 чал./км²
ІРЧП  0.541 (147-ы)
Валюта Кенійскі шылінг
Інтэрнэт-дамен .ke
Тэлефонны код +254 (+005 з Танзаніі і Уганды)
Часавыя паясы +3

Кенія, Рэспубліка Кенія (англ.: Republic of Kenya) — дзяржава ва Усходняй Афрыцы. Мяжуе з Эфіопіяй на поўначы, Танзаніяй на поўдні, Самалі на паўночным усходзе, Угандай на захадзе (мяжа часткова ідзе па возеры Вікторыі) і Паўднёвым Суданам на паўночным захадзе. На паўднёвым ўсходзе абмываецца Індыйскім акіянам. Дзяржаўныя мовы — суахілі і англійская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (12 снежня). Сталіца — Найробі.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Кенія — рэспубліка. Член Садружнасці. Дзейнічае канстытуцыя 1963 года з пазнейшымі папраўкамі і дадаткамі. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Прэзідэнт назначае віцэ-прэзідэнта, які ўзначальвае ўрад, і міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Народнаму сходу з 5-гадовым тэрмінам паўнамоцтваў (большасць членаў парламента выбірае насельніцтва, астатніх назначае прэзідэнт).

Геаграфія Кеніі[правіць | правіць зыходнік]

Большую частку краіны займае пласкагор'е вышынёй ад 500 м на ўсходзе жа 2000-3000 м на захадзе. Пласкагор'е перасякаецца глыбокай скідавай упадзінай - Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмай, па краях якой патухлыя вулканы Кенія (5199 м), Элган (4322 м, на мяжы з Угандай) і інш. Карысныя выкапні: золата, каменная і вуглянатрыевыя солі, азбест, графіт і інш. Клімат экватарыяльны мусонны. Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (сакавіка) 18-28°С, самага халоднага (ліпеня) 14-24°С. Колькасць ападкаў (250-1500 мм) павялічваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад; 2 сезоны дажджоў (сакавік-май, кастрычнік-снежань). Рэкі басейна Індыйскага акіяна (60% тэрыторыі), р.Ніл (10%), басейнаў унутраных сцёкаў. Найбуйнейшыя рэкі Тана і Галана. Возера Туркана.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Сярод вернікаў пратэстанты 45%, католікі 33%, мусульмане 10%, абарыгенныя культы 10%, іншыя 2%.

Большасць кенійцаў хрысціяне (83%), 47,7% лічаць сябе пратэстантамі і 23,5% католікамі[3]. Прыкметна, што ў Кеніі найбольшая колькасць квакераў у свеце – каля 133.000 чалавек[4].

Сусветная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 7 // (unspecified title)
  2. 2,0 2,1 7.2 // (unspecified title)
  3. 2009 POPULATION & HOUSING CENSUS RESULTS. Wycliffe Ambetsa Oparanya, Minister of State for Planning, National Development and Vision 2030. knbs.or.ke 31 August 2010
  4. Finding Quakers Around the World (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]