Абсцыса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абсцыса — на гарызантальнай восі X’X

Абсцысай (лац.: abscissa — адрэзак) пункта A завецца каардыната гэтага пункта на восі X’X у прамавугольнай сістэме каардынат. Велічыня абсцысы пункта A роўная даўжыні адрэзка OB (гл. рысунак). Калі пункт B належыць дадатнай паўвосі OX, то абсцыса мае дадатнае значэнне. Калі пункт B належыць адмоўнай паўвосі X’O, то абсцыса мае адмоўнае значэнне. Калі пункт A ляжыць на восі Y’Y, то яе абсцыса роўная нулю.

У прамавугольнай сістэме каардынат прамень (прамая) X’X завецца «воссю абсцыс». Пры пабудове графікаў функцый, вось абсцыс звычайна выкарыстоўваецца як вобласць вызначэння функцыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]