Абхазская дзяржаўная карцінная галерэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абхазская дзяржаўная карцінная галерэя
Заснаваны 1964
Месцазнаходжанне г. Сухумі
Адрас вул. Лакоба, 31

Абхазская дзяржаўная карцінная галерэя — збор нацыянальных твораў мастацтва Абхазіі, які знаходзіцца ў Сухумі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1963 годзе рашэннем Савета Міністраў Абхазскай АССР на аснове лепшых твораў з калекцыі аматара выяўленчага мастацтва, лекара Е. Л. Фішкова (60 карцін) у Сухумі была створана карцінная галерэя. У фарміраванні фонду прыняў актыўны ўдзел шэраг мясцовых мастакоў: Варвара Бубнова, Марына Эшба і іншыя.

17 сакавіка 1964 года карцінная галерэя была адкрыта як філіял Абхазскага дзяржаўнага музея. Падрыхтаваная экспазіцыя ўключала больш за сто карцін і дванаццаці скульптур, прадстаўленых у трох залах.

У наступныя гады экспазіцыя залаў павялічвалася па меры папаўнення фондаў. Напрыканцы 1960-х функцыянавала сем залаў.

Да грузіна-абхазскага канфлікту галерэя знаходзілася па адрасе вуліца Пушкіна.

У 1994 годзе карцінная галерэя стала самастойнай. Урад Рэспублікі Абхазія перыядычна аказваў садзейнічанне ў набыцці лепшых твораў мастакоў.

21 студзеня 2024 года ў будынку Цэнтральнай выставачнай залы, дзе размяшчалася галерэя, адбыўся пажар. На момант здарэння яе фонды налічвалі больш за чатыры тысячы твораў. Па папярэдніх даных вялікая частка калекцыі страчаная або запатрабуе рэстаўрацыі[1][2].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]