Аб’яднанне нямецкіх прафсаюзаў
Выгляд
Аб’яднанне нямецкіх прафсаюзаў | |
---|---|
ням.: Deutscher Gewerkschaftsbund | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Берлін, Германія |
Тып арганізацыі | асацыяцыя прафсаюзаў |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Ясмін Фахімі |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1949 |
Колькасць членаў | 5 995 437[1] |
Член у | 6 600 000 |
dgb.de | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аб’яднанне нямецкіх прафсаюзаў (скар.: АНП, ням.: Deutscher Gewerkschaftsbund) — нямецкі прафсаюзны цэнтр, член Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў. Заснаваны ў 1949 годзе.
З’яўляецца асацыяцыяй васьмі прафсаюзных федэрацый. Самая буйная (6,6 млн чальцоў) і ўплывовая прафсаюзная арганізацыя Германіі, аб’ядноўвае 85% усіх працоўных, якія з'яўляюцца чальцамі якіх-небудзь прафсаюзаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Складаецца з васьмі галіновых прафсаюзаў:
- Прамысловы прафсаюз «Будаўніцтва-Аграрная гаспадарка-Экалогія»
- Прамысловы прафсаюз «Горная справа, Хімічная прамысловасць, Энергетыка»
- Прафсаюз «Выхаванне і Навука»
- Прамысловы прафсаюз «ІГ Метал»
- Прафсаюз «Харчаванне-Дэлікатэсы-Рэстараны»
- Прафсаюз паліцыі
- Прафсаюз чыгуначнікаў
- Аб’яднаны прафсаюз работнікаў сферы паслуг
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аб’яднанне нямецкіх прафсаюзаў
- Сайт АНПАрхівавана 18 снежня 2020.
- Статут АНПАрхівавана 15 сакавіка 2021.