Аванэш-хан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аванэш-хан
 
Нараджэнне: 2 тысячагоддзе
Смерць: 1538
Дынастыя: Шэйбаніды[d]

Аванеш-хан (пам. у 1538) — шосты ўзбекскі кіраўнік з дынастыі Шыбанідаў у Харэзмскай дзяржаве, які кіраваў у 1526—1538 гадах.

Прыход да ўлады[правіць | правіць зыходнік]

Аванеш-хан быў сынам Амінек-хана і нашчадкам узбекскага хана Ядгар-хана. Ен прыйшоў да ўлады ў Харэзме пасля смерці свайго брата Буджуга-хана ў 1526 годзе. Кіраваў ён да 1538 года. Валадаранне яго не было спакойным. Вёў барацьбу з бухарскім ханам Убайдула-ханам, ад якога пацярпеў паражэнне і загінуў. Улада ў Харэзме на кароткі тэрмін перайшла да бухарскіх Шэйбанідаў[1].

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля гібелі Аванеш-хана ў 1538 годзе праз кароткі перыяд падпарадкавання Бухарскаму ханству ўлада ў Харэзме перайшла да яго брата Кал-хана.

Зноскі

  1. Веселовский Н. И. Очерк историко-географических сведений о Хивинском ханстве. Спб,1877,с.106

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гулямов Я. Г., Гісторыя арашэння Харэзма з найстаражытных часоў да нашых дзён. Ташкент. 1957
  • Гісторыя Узбекістана. Т. 3. Т., 1993.
  • Гісторыя Узбекістана ў крыніцах. Складальнік Б. В. Лунін. Ташкент, 1990
  • Гісторыя Харэзма. Пад рэдакцыяй І. М. Муминова. Ташкент, 1976
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.