Аварыя на алюмініевым заводзе ў Венгрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аварыя на алюмініевым заводзе ў Венгрыі
Тып Выбух, разліў шламу
Прычына высвятляецца
Краіна  Венгрыя
Дата 4 кастрычніка 2010
Час 12:25
Загінулых 10 (1 згінуў без весткі)
Пацярпелых больш за 140
Айка (Венгрыя)
Айка
Айка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аварыя на алюмініевым заводзе ў Венгрыі — экалагічная катастрофа, якая адбылася 4 кастрычніка 2010 года на буйным заводзе Ajkai Timfoldgyar Zrt па вытворчасці алюмінію ў раёне горада Айка, за 160 кіламетраў ад Будапешта. У выніку выбуху на заводзе была разбурана плаціна, якая стрымлівала рэзервуар з таксічнымі адходамі. Такім чынам, адбылася ўцечка прыблізна 1,1 мільёна кубаметраў таксічнага рэчыва — чырвонага шламу. У выніку прарыву плаціны затопленымі апынуліся тэрыторыі трох абласцей (Веспрэм, Ваш і Дзьёр-Мошан-Шопран). У раёне бедства венгерскімі ўладамі было абвешчана надзвычайнае становішча[1]. Станам на 5 лістапада ахвярамі аварыі сталі дзесяць чалавек.[2] Агульная колькасць пацярпелых у выніку разліву ядахімікатаў перавысіла 140 чалавек.[3]

Спадарожнікавая фатаграфія разліва

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

4 кастрычніка ў 12:25 па мясцовым часе адбыўся прарыў плаціны на буйным заводзе Ajkai Timfoldgyar Zrt па вытворчасці алюмінію ў раёне горада Айка. У выніку разбурэння плаціны адбылася ўцечка прыблізна каля 700 тысяч кубаметраў таксічнага рэчывачырвонага шламу.

7 кастрычніка аналізы венгерскай Службы па кантролі за воднымі рэсурсамі паказалі перавышэнне нормы шчолачы ў Дунаі, што стварыла пагрозу ўсёй экасістэме ракі.[4]

9 кастрычніка венгерскія ўлады пачалі эвакуацыю жыхароў пацярпелага горада Колантар у сувязі з пагрозай паўторнага разліва адходаў. Спецыялісты асцерагаліся, што рэзервуар, адкуль адбылася ўцечка, будзе працягваць разбурацца.

11 кастрычніка глава камітэта па ахове навакольнага асяроддзя Венгрыі Золтан Ілеш заявіў, што паўторны разліў ядахімікатаў непазбежны.[5]

12 кастрычніка парламентам было прынята рашэнне пра нацыяналізацыю кампаніі MAL Zrt, які валодае камбінатам.[6] Усім пацярпелым выплачана кампенсацыя.[7]

14 кастрычніка суд Венгрыі не змог прад'явіць абвінавачанні ўзятаму раней пад варту главе кампаніі, у якой адбылася ўцечка, Золтану Баканьі.[8]

16 кастрычніка 2010 года завод аднавіў працу. Эвакуіраваныя жыхары сталі вяртацца дамоў.[9]

Зноскі

  1. "Тема: Химическая авария в Венгрии". Вести.ру. 6 октября 2010. Праверана 2010-10-07. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  2. Умер десятый пострадавший при разливе шлама в Венгрии
  3. Власти Венгрии опасаются повторного разлива ядохимикатов — Аргументы и Факты
  4. «Красный шлам», разлившийся после аварии в Венгрии, достиг Дуная Архівавана 12 кастрычніка 2010.
  5. Венгрия: повторный прорыв красного шлама неизбежен — Статья на РБК-Украина
  6. Парламент Венгрии проголосовал за национализацию компании MAL Zrt | Опасная зона | Экология
  7. Полиция задержала директора венгерской MAL Zrt | Экономический фактор | Экология
  8. Новости Украины proUA.com — Суд Венгрии не смог выдвинуть обвинения главе компании, с завода которой вытекли токсичные отходы
  9. В Венгрии заработал завод, где произошла экологическая катастрофа :: Общество :: Top.rbc.ru

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]