Аваш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аваш
амх.: አዋሽ
Аваш у час разводдзя
Аваш у час разводдзя
Характарыстыка
Даўжыня 1200 км
Вадацёк
Выток Зліццё рэк Корэ і Керэнса
 · Каардынаты 9°00′43″ пн. ш. 38°08′50″ у. д.HGЯO
Вусце
 · Месцазнаходжанне возера Аббэ
 · Вышыня 232 м
 · Каардынаты 11°11′10″ пн. ш. 41°42′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Ethiopia.svg Эфіопія
Аваш (Эфіопія)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Аваш на Вікісховішчы

Аваш (амх.: አዋሽ) (старая назва — Гаваш) — рака на паўночным усходзе Афрыкі ў межах Эфіопскага нагор’я і ўпадзіны Афар, галоўная рака Эфіопіі. Упадае ў бяссцёкавае возера Аббэ. Зялёная даліна ракі — адзіны значны аазіс у гэтым засушлівым рэгіёне.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта басейна ракі Аваш

Аваш бярэ пачатак на Эфіопскім нагор'і за 70 км на захад ад Адыс-Абебы, далей цячэ па Вялікай рыфтавай даліне і сканчае свой бег у возеры Аббэ, што ва ўпадзіне Афар, за 100 км ад заліва Таджура. Такім чынам, Аваш адносіцца да басейна ўнутранага сцёку. Даўжыня ракі — 1200 км. Зрэшты, як шмат для якіх рэк засушлівых абласцей, для Аваша характэрна цячэнне "навыварат". Шматводная ў верхнім цячэнні, дзе жывіцца багатымі ападкамі падчас сезону дажджоў, рака, трапляючы ў пякельны клімат упадзіны Афар, вельмі хутка мізарнее і ў засушлівыя гады нават не даносіць ваду да возера Аббэ, распадаючыся на пацеркі дробных азёраў. Усе буйныя прытокі — Гавадзі, Кабена, Баркана — Аваш прымае на Эфіопскім нагор'і. У перыяд высокай вады ўзровень ракі ў вярхоўях падымаецца на 15-20 метраў.

Гаспадарчае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва вадасховішча Кока

Аваш валодае значным гідраэнергетычным патэнцыялам — найбуйнейшая плаціна была пабудавана ў 1960 годзе на адлегласці каля 75 км ад Адыс-Абебы, у выніку чаго на рацэ ўтварылася вадасховішча Кока (іншая назва — Геліла) плошчай 180 км². Вада з Кокі бярэцца на арашэнне плантацый цукровага трыснягу. Хуткае асадканакапленне пагражае занясеннем усяго аб'ёму вадасховішча.

Прарадзіма чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Чалавек жыў у даліне ракі Аваш з часоў узнікнення роду Homo. Тут былі знойдзены шматлікія астанкі дачалавечых гамінідаў (аўстралапітэкі). Палеанталагічныя знаходкі маюць узрост каля 3-4 млн гадоў і з'яўляюцца сведчаннем эвалюцыі чалавека. У 1974 годзе былі выяўленыя 52 фрагменты шкілета знакамітай Люсі. У 1980 г. даліна ніжняга цячэння ракі была ўнесена ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1].

Зноскі