Авіякатастрофа ў Ісламабадзе 20 красавіка 2012 года

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Катастрофа рэйса B4-213
Агульныя звесткі
Дата 20 красавіка 2012 года
Час каля 18:40 (UTC+5)
Характар Крушэнне пры пасадцы
Месца Flag of Pakistan.svg Пакістан
Каардынаты 36°39′46″ пн. ш. 72°59′07″ у. д.HGЯO
Загінулыя 138
Паветранае судна
Мадэль Boeing 737-236
Авіякампанія Bhoja Air
Пункт вылету «Джына», Карачы Flag of Pakistan.svg Пакістан
Пункт прызначэння «Беназір Бхута», Ісламабад Flag of Pakistan.svg Пакістан
Рэйс B4-213
Бартавы нумар AP-BKC
Дата выпуску 1984 (27,5 гадоў)
Пасажыры 121
Экіпаж 6
Загінулыя 127
Параненыя 0
Выжылых 0
Дата выпуску 1984 (27,5 гадоў)

Авіякатастрофа ў Ісламабадзе 20 красавіка 2012 года — цяжкае авіяцыйнае здарэнне (авіякатастрофа) з пасажырскім самалётам Boeing 737-236 (бартавы нумар AP-BKC) авіякампаніі Bhoja Air, які здзяйсняў рэйс B4-213 КарачыІсламабад.

20 красавіка каля 18:40 мясцовага часу (UTC+5) пры заходзе на пасадку ў аэрапорт Ісламабада «Беназір Бхута», каля горада Равалпіндзі, самалёт сутыкнуўся з будынкамі, разбурыўся і згарэў.

На борце знаходзіўся 121 пасажыр[1] і 6 членаў экіпажа[2]. Усе яны загінулі[3]. Таксама загінулі жыхары дома, на які зваліўся самалёт — 11 чалавек. Агульная колькасць ахвяр склала 138 чалавек[4].

Даныя аб самалёце[правіць | правіць зыходнік]

Самалёт Boeing 737-236 з бартавым нумарам AP-BKC (завадскі нумар 23167) быў выраблены ў 1984 годзе[5]. Да 1999 года эксплуатаваўся ў British Airways, затым — у Comair. Пасля гэтага ён быў прададзены ў кампанію Shahin, у якой яго напачатку 2012 года набыла Bhoja Air.

Акалічнасці катастрофы[правіць | правіць зыходнік]

Самалёт выконваў рэгулярны ўнутраны рэйс B4-213 з аэрапорта «Джына», Карачы, у аэрапорт «Беназір Бхута», Ісламабад. Вылет адбыўся ў 17:00 мясцовага часу (UTC+5) прыбыццё чакалася ў 18:50. Заходзячы на пасадку, каля 18:40 самалёт урэзаўся ў зямлю на адлегласці 5 км ад УПП. Сутыкненне адбылося на тэрыторыі прыгараднай вёскі.

Пасажыры і экіпаж[правіць | правіць зыходнік]

На борце знаходзіўся 121 пасажыр, у тым ліку 11 дзяцей.

Нацыянальнасць Загінула Усяго
Пасажыры Экіпаж
Пакістан Пакістанцы 120 6 126
Злучаныя Штаты Амерыкі Амерыканцы 1 0 1
Усяго 121 6 127

Расследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Расследаванне прычын катастрофы вядзецца.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. B4-213 KHI-ISB 20-04-2012. Спіс пасажыраў. Сайт авіякампаніі Bhoja Air. (англ.) 
  2. 48 women, six children, five infants among dead (англ.) . The News International (21 красавіка 2012). Праверана 21 красавіка 2012.
  3. Блізка ад Ісламабада разбіўся пасажырскі самалёт. BBC (20/04/2012). Праверана 21 красавіка 2012.
  4. У авіякатастрофе загінулі 138 чалавек
  5. ASN Aircraft accident Boeing 737-236 AP-BKC Islamabad (англ.) . Aviation Safety Network. Праверана 21 красавіка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]