Агальматаліт
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Agalmatolite.jpg/220px-Agalmatolite.jpg)
Агальматаліт (ад стар.-грэч.: ἄγαλμα) — шчыльная дробназярністая метамарфічная горная парода, якая складаецца з мінерала пірафіліту, звычайна з дамешкам тальку, слюдзістых і каалінавых мінералаў. Тэрмін уведзены ў мінералагічную наменклатуру ў 1797 годзе. Сінонімы: біхарыт, васковы камень, карцінны камень, карэіт, пагадыт (з пароды рабілі дэкаратыўныя мініяцюрныя пагады).
Залягае ў выглядзе невялікіх пластоў і прожылкаў сярод метамарфічных сланцаў, а таксама гідратэрмальна змененых вулканагенных парод. Утвараецца ў выніку нізкатэмпературных гідратэрмальных працэсаў.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
Для паляпшэння артыкула пажадана: |