Агератум
Агератум | |||||||||||||||||||
![]() Ageratum conyzoides. Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Ageratum L. (1753) | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Coelestina Cass.
| |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Агератум[1] (Ageratum) — род раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Расліны пераважна сустракаюцца ва Усходняй Індыі, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Лацінская назва паходзіць ад грэч. ageratos — які не старэе, бо расліна з’яўляецца даўгацветам. У Беларусі вырошчваецца як кветкава-дэкаратыўная расліна.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая або паўхмызняковая расліна. Сцябло — раскідзістае, моцна галінастае, прамастойнае або прыўзнятае, апушанае, 10-50 см вышынёй.
Лісце трохвугольнае, рамбічнае або авальнае, па краі зубчастае, шурпатае; ніжнія і сярэднія лісцінкі — супратыўныя, чарэшчатыя, верхнія — чаргавальныя, амаль сядзячыя.
Кветкі дробныя, вузкатрубчатыя, абедзвеполыя, духмяныя, сабраны ў невялікія суквецці-кошыкі 1-1,5 см у дыяметры. Сабраны ў складаныя шчыткападобныя суквецці да 10 см у папярочніку. Дэкаратыўнасць суквеццям надаюць двухлопасцевыя рыльцы кветак, якія амаль удвая перавышаюць даўжыню калякветніка і моцна выдаюцца над ім.
Насенне пяціграннае з плёнчатым чубком, захоўваюць усходжасць 2-3 гады. У 1 г — да 6000 зярнят.
Квітнее вельмі буйна з чэрвеня да першых замаразкаў. Пладаносіць у пачатку верасня.
У нізкарослых сартоў кветканосы, як правіла, утвараюць некалькі ярусаў, а ў сярэдневысокіх усе яны размешчаны на адным узроўні, таму расліны, высаджаныя групай, утвараюць суцэльны кветкавы дыван.
Агератум засухаўстойлівы і святлалюбівы.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.22