Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека
«Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека» — штогадовае дакументальнае выданне няўрадавай арганізацыі Праваабарончы цэнтр «Вясна», асвятляе тэму — правы чалавека ў Беларусі, спалучае факты і аналітыку. Выдаецца на трох мовах — беларускай, англійскай, рускай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы Агляд-хроніка быў падрыхтаваны ў 1998 годзе, прэзентаваны ў Мінску ў лютым 1999 года з удзелам пацярпелых ад парушэння правоў чалавека, сваякоў палітвязняў, праваабаронцаў, незалежных СМІ Першапачаткова Агляд-Хроніка ўкладаўся на падставе хронікі, якая друкавалася ў праваабарончым выданні «Права на волю», з 2000 года асновай для Агляду-хронікі стаў сайт арганізацыі Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Агляд-хроніка асвятляе сітуацыю з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, сярод якіх: палітвязні, смяротнае пакаранне, арышт ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, пенітэнцыярная сістэма Беларусі, свабода СМІ, права на мірныя сходы, права на стварэнне асацыяцый.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://spring96.org/be/editions
- http://spring96.org/be/news/52246
- http://www.gomelspring.org/be/news/1289(недаступная спасылка)
- https://eurobelarus.info/news/society/2013/03/14/aglyad-hron-ka-parushennya-pravo-chalaveka-belarus-lyuty-2013-goda.html
- http://vytoki.net/?photo=00022575 Архівавана 25 лютага 2021.
- http://by.soli-day.org/be/node/502 Архівавана 20 красавіка 2017.