Агнес дэ Куртэнэ
Агнес дэ Куртэнэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1136 |
||||||
Смерць |
1184 |
||||||
Род | Дом Куртэнэ[d] | ||||||
Бацька | Жаслен II | ||||||
Маці | Беатрыс дэ Сон[d][1] | ||||||
Муж | Рэйнальд Марашскі[d][2], Рэйнальд Марашскі[d], Амары I Іерусалімскі[2], Гуга д'Ібелін[d], Гуга д'Ібелін[d][2], Рэджынальд дэ Гранье[d] і Рэджынальд дэ Гранье[d][2] | ||||||
Дзеці |
Сібіла Іерусалімская Балдуін IV Іерусалімскі Агнес Сідонская? Юфімія Сідонская? |
||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агнес дэ Куртэнэ (каля 1136—каля 1184) — дачка Жаслена II, графа Эдэсы і яго жонкі Беатрыс. Вядомая як маці караля Балдуіна IV Іерусалімскага і каралевы Сібілы Іерусалімскай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Дом Куртэнэ кіраваў графствам Эдэса. У 1118 годзе Жаслен дэ Куртэнэ атрымаў гэту зямлю ад караля Балдуіна II Іерусалімскага. Яго сын, Жаслен II, абараняў графства ад сарацынаў да 1144 года. Агнес вырасла ў Эдэсе і жыла там да захопу горада Імад ад-Дзінам Зангі.
Першы шлюб
[правіць | правіць зыходнік]Першым мужам Агнес быў Рэйнальд Марашскі. Шлюб быў бяздзетным. Рэйнальд загінуў у 1149 годзе ў бітве пры Інабе з арміяй Імад ад-Дзіна Зангі. На наступны год Мараш быў захоплены туркамі, а бацька Агнес аслеплены і выведзены ў палон у Халеб. Даведаўшыся пра гэта, Агнес прадала астатнія землі Візантыі, таму што ўсё роўна не магла іх утрымаць, і з'ехала ў Антыёхію.
Заручыны з Гуга д'Ібелінам
[правіць | правіць зыходнік]Магчыма, Агнес была заручана ці нават павянчана з Гуга д'Ібелінам. Але неўзабаве ён быў узяты ў палон туркамі.
Шлюб з Амары I
[правіць | правіць зыходнік]У 1157 годзе Агнес выйшла замуж за Амары I, графа Яфы і Аскалона, брата караля Балдуіна III Іерусалімскага. Агнес нарадзіла Амары траіх дзяцей: Сібілу, Балдуіна і Алікс, якая памерла ў раннім дзяцінстве. У гэты перыяд Агнес і Амары жылі ў Іерусаліме, якім кіравала як рэгентка каралева-маці Мелісенда Іерусалімская, у той час як кароль Балдуін III быў на вайне. Мелісенда памерла ў 1161 годзе. У 1162 годзе памёр Балдуін III, і Амары стаў каралём Іерусалімскага каралеўства.
Высокі Савет Іерусаліма адмовіўся зацвердзіць Амары каралём да таго часу, пакуль ён не анулюе свой шлюб з Агнес. Верагодна, гэта было выклікана тым, што Агнес не мела дастатковага палітычнага ўплыву для таго, каб быць каралевай. Графства Эдэса было захоплена ворагамі, і яе сям'я не мела значных уладанняў. Амары пагадзіўся з гэтымі патрабаваннямі, але з умовай, што дзеці (Сібіла і Балдуін) захаваюць свае правы, у тым ліку права атрымаць у спадчыну прастол. Акрамя гэтага за Агнес застаўся тытул графіні і частка даходу з Яфы і Аскалона. Шлюб быў скасаваны па фармальнай прычыне блізкага сваяцтва — у Агнес і Амары быў агульны продак Гі дэ Манлеры.
Шлюб з Гуга д'Ібелінам
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на захаванне тытула і часткі даходу, Агнес страціла ўплыў пры двары. Яе дзеці выхоўваліся без яе ўдзелу. Балдуіна выхоўваў пры двары караля Вільгельм Тырскі, а Сібілу яе сваячка Іавета Віфанская ў манастыры Св. Лазара ў Віфаніі. У 1167 годзе Амары пабраўся шлюбам з Марыя Камнінай, траюраднай пляменніцай візантыйскага імператара Мануіла Камніна. Гэты шлюб быў закліканы ўмацаваць саюз з Візантыяй. Неўзабаве пасля разводу, у 1163 годзе, Агнес выйшла замуж за Гуга д'Ібеліна. Іх шлюб доўжыўся шэсць гадоў, да смерці Гуга д'Ібеліна, які сканаў у 1169 годзе ў часе паломніцтва ў Сант’яга-дэ-Кампастэла.
Шлюб з Рэно Сідонскім
[правіць | правіць зыходнік]У 1170 годзе Агнес ажанілася з Рэно Сідонскім, зякім пражыла да самай сваёй смерці ў 1184 годзе.
У 1174 годзе памёр кароль Амары I, і прастол атрымаў у спадчыну сын Агнес Балдуін IV Іерусалімскі, які ў той час ужо быў хворы на праказу. Першым рэгентам пры ім быў Міль дэ Плансі, але неўзабаве ён быў выцеснены Раймундам III. Раймунда падтрымліваў муж Агнес, Рэно Сідонскі, і сям'я папярэдняга мужа — Ібеліны. Такім чынам, Агнес ізноў апынулася пры двары, побач са сваім сынам, з якім была разлучана. Пазней яна суправаджала яго ў Высокім Савеце і нават у ваенных паходах, нават пасля таго як ён стаў сляпым і слабым з-за праказы.
Каралева-ўдава Марыя Камніна, страціла ўплыў пры двары і з'ехала ў Наблус. Марыя жадала, каб трон атрымала ў спадчыну яе дачка Ізабела, і таму не ладзіла з Агнес. Сібіла, наадварот, вярнулася да двара, як толькі дасягнула ўзросту, які дазваляў ёй ажаніцца. У 1176 годзе Балдуін выдаў яе замуж за Вільгельма Манферацкага.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Bernard Hamilton, «Women in the Crusader States: The Queens of Jerusalem», in Medieval Women, edited by Derek Baker. Ecclesiastical History Society, 1978
- Bernard Hamilton, The Leper King and his Heirs: Baldwin IV and the Crusader Kingdom of Jerusalem. Cambridge University Press, 2000.
- Hans Eberhard Mayer, «The Beginnings of King Amalric of Jerusalem», in B. Z. Kedar (ed.), The Horns of Hattin, Jerusalem, 1992, pp. 121-35.
- Marie-Adélaïde Nielen (ed.), Lignages d’Outremer. Paris, 2003.
- William of Tyre, A History of Deeds Done Beyond the Sea. E. A. Babcock and A. C. Krey, trans. Columbia University Press, 1943.
- Reinhold Röhricht (ed.), Regesta Regni Hierosolymitani MXCVII-MCCXCI, and Additamentum, Berlin, 1893—1904.
- Steven Runciman, A History of the Crusades, vol. II: The Kingdom of Jerusalem. Cambridge University Press, 1952.