Жаслен II (граф Эдэсы)
Жаслен II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Josselin II de Courtenay | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жаслен I | ||||||
Пераемнік | Жаслен III | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1113[1][2][…] | ||||||
Смерць |
каля 1159[1][3][…] |
||||||
Род | Першы дом Куртэнэ | ||||||
Бацька | Жаслен I[3][2][2] | ||||||
Маці | Беатрыс Армянская[d][3][4] | ||||||
Жонка | Беатрыс дэ Сон[d] | ||||||
Дзеці | Агнес дэ Куртэнэ[3][4], Жаслен III[d][2][4] і Ізабэль дэ Куртэнэ[d][5] | ||||||
Дзейнасць | манарх, палітык, кіраўнік | ||||||
![]() |
Жаслен II дэ Куртэнэ (фр.: Josselin II de Courtenay, 1113 — 1159, Алепа) — граф Эдэсы з 1131 года, апошні кіраўнік графства Эдэскага. Сын графа Жаслена I і Беатрыс, дочкі армянскага цара Костандына I.
У юнацкасці Жаслен патрапіў у палон да мусульман падчас бітвы пры Азазе ў 1125 годзе, але затым намаганнямі караля Іерусаліма Балдуіна II быў вызвалены. У 1131 годзе яго бацька Жаслен I быў паранены ў бітве з Данішмендамі і неўзабаве памёр. Пасля яго смерці Жаслен атрымаў у спадчыну графства Эдэскае[крыніца?].
Да таго часу над графствам навісла пагроза з боку Зангі, які згуртаваў пад сваёй уладай Алепа і Масул. Жаслен II не надаваў належнай увагі бяспецы сваіх межаў, таму што быў занадта заняты канфліктам з Трыпалі. У 1138 годзе Жаслен, княства Антыёхія і імператар Візантыі Іаан II агульнымі намаганнямі паспрабавалі напасці на Зангі, але пацярпелі паражэнне.
У 1144 годзе, скарыстаўшыся адсутнасцю Жаслена ў Эдэсе (ён знаходзіўся ў Антыёхіі), Зангі акружыў горад. Аблога Эдэсы доўжылася ўсяго месяц, і 24 снежня таго ж года горад паў. Уварваўшыся ў Эдэсу, мусульмане ўчынілі разню — хроніка[6] паведамляе, што яны «наталілі смагу крывёй старых і дзяцей, мужчын і жанчын, святароў і дыяканаў, пустэльнікаў і манахаў, манашак і дзяўчын, немаўлятаў, жаніхоў і нявест». Жаслен працягваў фармальна заставацца графам Эдэсы і кіраваў рэшткамі свайго графства з горада Турбесель. Пасля гібелі Зангі ў 1146 годзе ён распачаў спробу вярнуць страчаныя ўладанні, але ў лістападзе 1146 года пацярпеў паражэнне ад атабека Нур ад-Дзіна Махмуда і ледзь пазбег палону. У 1150 годзе Жаслен усё ж патрапіў у палон да мусульман, яго трымалі ў Алепа да самай смерці ў 1159 годзе.
Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]
У Жаслена было трое дзяцей:
- Жаслен III, атрымаў у спадчыну пасля смерці бацькі тытул графа Эдэсы
- Агнэс дэ Куртэнэ, у 1158 годзе выйшла замуж за Амары I, караля Іерусаліма
- Ізабела дэ Куртэнэ, у 1159 годзе выйшла замуж за Тароса II, князя Кілікіі[7]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://www.manfred-hiebl.de/mittelalter-genealogie/_kreuzzuege/courtenay/joscelin_2_de_courtenay_graf_von_edessa_1159.html Праверана 28 снежня 2016.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.
- ↑ Михаил Сириец. Хроника
- ↑ Степаненко В. П. // Рубениды Киликии и графы Эдессы в первой половине XII в.: (К структуре графства Эдесского)] // Античная древность и средние века: Византия и сопредельный мир. Свердловск, 1990. С. 151—159 [1](недаступная спасылка) архив Архівавана 12 кастрычніка 2012.
|