Перайсці да зместу

Агурок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агурок

Агурок пасяўны (Cucumis sativus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cucumis L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22359
NCBI  3655
EOL  38795
IPNI  116336-3

Агурок, Дыня[1] (Cucumis) — род раслін сямейства гарбузовыя (Cucurbitaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Сцябло паўзучае, даўжыня да 1,5 м, з простымі вусікамі, шорсткаапушанае. Лісце чаргаванае, 5-лоласцевае, радзей суцэльнае. Кветкі ў пазухах, аднаполыя, мужчынскія, адзіночныя або ў шчытках, жаночыя адзіночныя. Плод — гарбузіна, розная па форме і велічыні (даўжыня 5—70 см).

Вядома каля 30 відаў, галоўным чынам у Афрыцы, некалькі відаў у Азіі. Найбольш пашыраны агурок пасяўны (Cucumis sativus), вырошчваецца ў многіх краінах свету, пераважна ў зоне ўмеранага клімату, адна з пашыраных харчовых культур.

subg. Cucumis sect. Aculeatosi

subg. Cucumis sect. Cucumis

subg. Cucumis sect. Cucumella

subg. Cucumis sect. Metuliferi

subg. Humifructus

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Агурок // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.